29 красавiка 2024, панядзелак, 19:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У жодзінскай турме памёр збіты міліцыянтамі случак

57
У жодзінскай турме памёр збіты міліцыянтамі случак
ФОТА: SPUTNIK

Ігар Барбашынскі не змог дачакацца прысуду паводле сумнеўнай справы.

У Жодзінскай турме №8 сёння раптоўна памёр жыхар Слуцка Ігар Барбашынскі, справу якога аб злосным непадпарадкаванні міліцыі пры выкананні службовых абавязкаў, супраціве і збіцці супрацоўнікаў РАУС другі месяц разглядае суд Слуцкага раёна, піша «Новы час».

Нагадаем, у канцы сакавіка Ігар разам з братам Іванам пасля наведвання начной кавярні былі затрыманыя міліцыянтамі па дарозе дадому. Іх абвінавацілі ў тым, што яны былі нецвярозымі ў грамадскім месцы. Маладзёнаў даставілі ў медвыцвярэзнік.

Назаўтра да медвыцвярэзніка была выкліканая хуткая медыцынская дапамога, якая адвезла братоў у паліклініку. Рэнтгенаўскія здымкі паказалі пералом рэбраў, таксама былі зафіксаваныя шматлікія гематомы.

Пасля таго, як случакі напісалі заяву ў Слуцкі РАУС аб збіцці іх міліцыянтамі, яны даведаліся, што супраць іх распачатая крымінальная справа аб гвалтоўных дзеяннях у дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі. Праз два месяцы, у чэрвені 2016 года, Барбашынскія былі затрыманыя і да суду змешчаныя ў Жодзінскі следчы ізалятар.

У жніўні прайшлі тры судовыя пасяджэння, падчас якіх абставіны справы для міліцыянтаў складваліся не лепшым чынам. Судовы разгляд справы дагэтуль не скончаны, абвінавачаныя запрасілі дадатковыя спецыяльныя экспэртызы, якія, на іх думку, маглі б давесці адсутнасць гвалтоўных дзеянняў супраць супрацоўнікаў РАУС.

І вось адзін з братоў не дачакаўся судовага прысуду - раптоўна сканаў.

Размаўляць з маці, Галінай, было вельмі цяжка. Жанчыну душылі слёзы. «20 верасня, пад дзевяць гадзін раніцы мне патэлефанавалі з жодзінскай турмы, сказалі, што памёр мой сын, і далі нумар тэлефона для сувязі. Ніякіх прычын і абставін смерці не паведамілі. Сказалі толькі, што трэба прыязджаць заўтра - забіраць цела. Я крычала ў тэлефон - як гэта памёр? Ён жа такі здаровы быў, маёр у адстаўцы, былы вайсковец, займаўся спортам, амаль не нічым не хварэў? Што здарылася? У адказ - ніякай інфармацыі», - кажа жанчына.

Маці мяркуе, што «яе сына з'елі міліцыянты і турма».

Прычыны смерці пакуль застаюцца невядомымі. Гэта ўжо не першая смерць абвінавачаных і падсудных у жодзінскай турме.

Напісаць каментар 57

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках