27 красавiка 2024, Субота, 12:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Bild: Пуцін нечакана прагаварыўся пра мэты вайны ва Украіне

20
Bild: Пуцін нечакана прагаварыўся пра мэты вайны ва Украіне

Адзін сказ выкрыў кіраўніка РФ.

Журналісты выдання Bild звярнулі ўвагу на ўрывак інтэрв'ю расейскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна прапагандысту Дзмітрыю Кісялёву, у якім ён сказаў: "Цяпер весці перамовы толькі таму, што ў іх патроны заканчваюцца, неяк недарэчна з нашага боку".

Аглядальнік выдання Філіп Пятоў выказаў меркаванне, што "адзін гэты сказ ясна дае зразумець: Пуцін выкарыстоўвае кожную вайсковую слабасць для нападу і дасягнення мэт - знішчэння Украіны і прыгнёту ўкраінскага народа".

"Гэта выкрывае мысленне дыктатара і наіўнасць тых палітыкаў, хто верыць у мірныя перамовы з РФ", - падкрэсліў журналіст.

Пятоў адзначыў, што зараз Украіна зазнае няўдачы на некалькіх франтах з-за таго, што атрымлівае недастаткова зброі і боепрыпасаў і з логікі некаторых палітыкаў у такіх умовах Пуцін павінен быць гатовы да перамоў. “Але расейскі дыктатар прытрымліваецца зусім іншай логікі. Пад “перамовамі” Пуцін напраўду мае на ўвазе не што іншае, як капітуляцыю Украіны”, - растлумачыў аглядальнік.

З такой ацэнкай згодны і намеснік галоўнага рэдактара выдання Паўль Ронцхаймер.

“Гэта адказ усім, хто працягвае патрабаваць ад Украіны і Захаду крокаў, каб зрабіць перамовы магчымымі. Нягледзячы на няўдачы 2022 года, калі яго войскі не змаглі ўзяць Кіеў і ён страціў тэрыторыі на ўсходзе і поўдні, мэта Пуціна НІКОЛІ не мянялася: Пуцін хоча знішчыць Украіну за кошт яшчэ большай колькасці сваіх войскаў і вайсковай эканомікі, пазбавіць яе існавання, сцерці культуру. Што да Захаду: калі мы не зможам зрабіць больш, рана ці позна Пуцін дасягне гэтай мэты. Цяпер час гуляе на яго карысць”, - канстатаваў журналіст.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках