29 красавiка 2024, панядзелак, 18:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Варшаве з некалькіх аўтамабіляў беларусаў знялі нумары

15
У Варшаве з некалькіх аўтамабіляў беларусаў знялі нумары
Фото: Charter97.org

Выявілася, гэта цэлая схема.

У Варшаве з некалькіх аўтамабіляў беларусаў знялі нумары. Інцыдэнт здарыўся на тэрыторыі закрытага жылога комплексу. Хутчэй за ўсё, зламыснікі маюць намер выкарыстоўваць іх для крадзяжоў аўтамабільнага паліва, паведамляе Vitrina.pl. На публікацыю звярнуў увагу MOST.

Крадзеж адбыўся ў закрытым жылым комплексе на вуліцы Баксёрскай у паўднёвай частцы Варшавы. Паркінг абсталяваны камерамі, жыхары ўжо звярнуліся ў паліцыю, але аб пазітыўным выніку пакуль не чуваць.

Нумарныя знакі ў Польшчы часта крадуць для таго, каб потым усталяваць іх на свой аўтамабіль, заправіцца на АЗС палівам, не аплаціць яго і схавацца. У такім выпадку паліцыі цяжка знайсці злодзея.

Аднак перыядычна такія злачынствы раскрываюць. Так, нядаўна ў Гродзіску недалёка ад Варшавы паліцыя затрымала мужчын, якія зараблялі такімі крадзяжамі. На чужых нумарах яны не заплацілі за паліва 18 разоў, шкода аўтазаправачных станцый склала амаль 8 тысяч злотых (2000 даляраў).

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках