29 красавiка 2024, панядзелак, 18:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Падаткавікі склалі спіс аўто, за якія падатак будзе ў 10 разоў большы

17
Падаткавікі склалі спіс аўто, за якія падатак будзе ў 10 разоў большы

Для ведання аўтааматарам.

Міністэрства падаткаў і збораў (МПЗ) 18 сакавіка апублікавала спіс марак машынаў, з якіх хочуць спаганяць транспартны збор у 10-кратным памеры. Праект пастановы знаходзіцца на ўзгадненні ў зацікаўленых дзяржорганах. Падвышаны падатак будуць плаціць спачатку арганізацыі, а ў перспектыве – і фізічныя асобы, паведамляе «Еўрарадыё».

Павышаны транспартны збор прадугледжваецца зменамі ў Падатковы кодэкс, якія ў канцы снежня падпісаў Аляксандр Лукашэнка. Гэты збор спаганяюць з аўто падвышанай камфортнасці не старэйшых за тры гады.

У спіс МПЗ уваходзяць наступныя аўтамабілі:

1. Audi – A8, Q8, R8, RS6, RS7, RSQ8, S8, SQ8

2. Aston Martin – усе мадэлі

3. Aurus – усе мадэлі

4. Bentley – усе мадэлі

5. BMW – 7, 8, M5, M6, M7, M8, X6, X7, XM*

6. Bugatti – усе мадэлі

7. Cadillac – Escalade

8. Ferrari – усе мадэлі

9. Lamborghini – усе мадэлі

10. Land Rover – Range Rover, Range Rover Sport

11. Lexus – LC, LS, LX*

12. Maserati – усе мадэлі

13. McLaren – усе мадэлі

14. Mercedes-Benz – AMG Е, AMG S, AMG SL, AMG G, AMG GT, AMG GLE, AMG GLS, G, GLE Coupe, GLS, S, SL, Maybach*

15. Porsche – усе мадэлі

16. Rolls-Royce – усе мадэлі

17. Toyota – Land Cruiser 300, Sequoia

Пазнака * азначае, што павышаны падатак закране мадэлі (версіі, серыі, клас) транспарту, найменне якіх пачынаецца з гэтых знакаў.

Сёлета павышаны падатак давядзецца заплаціць за аўтамабілі, выпушчаныя ў 2022, 2023, 2024 гадах. Стаўка транспартнага падатку залежыць ад дазволенай максімальнай масы, колькасці пасадачных месцаў ці за адну адзінку аўта.

Аванс памерам 1/4 гадавой стаўкі падатку арганізацыі павінны ўнесці згодна з наступным графікам:

– да 22 сакавіка, калі аўто было ў арганізацыі на 1 студзеня гэтага года;

– да 24 чэрвеня, калі машына была на 1 красавіка;

– Да 23 верасня, калі аўто было на 1 ліпеня.

Ільготы ў транспартным падатку пры вылічэнні і выплаце авансавых плацяжоў не ўжываюцца.

З тлумачэння МПЗ вынікае, што спіс аўтамабіляў, з якіх будуць браць падвышаны транспартны падатак, фактычна ўжо зацверджаны.

Можна выказаць здагадку, што ў спіс аўто «падвышанай камфортнасці» для фізічных асобаў увойдуць паказаныя вышэй маркі. У МПЗ гавораць, што транспартны падатак за 2024 год фізічным асобам трэба будзе плаціць у 2025-м.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках