29 красавiка 2024, панядзелак, 17:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Айцец Аляксандр Шрамко: Месца Патрыяршага Экзарха застаецца вакантным?

29
Айцец Аляксандр Шрамко: Месца Патрыяршага Экзарха застаецца вакантным?

Вядомы беларускі святар пракаментаваў прызначэнне новага мітрапаліта ў Беларусь.

У сваім акаўнце ў «Фэйсбуку» Аляксандр Шрамко напісаў:

- Нечакана шмат можна зразумець з афіцыйнай пастановы.

Па-першае, гэта сюрпрыз для іерархіі БПЦ, паколькі задаволенае прашэнне 3-гадовай даўніны, тое самае, якое па статуце павінен падаваць архірэй па дасягненні 78-гадовага ўзросту.

Па-другое, атрымалася, нарэшце, уламаць Лукашэнку, які прасоўваў на гэтае месца прат. Фёдара Поўнага. Магчыма, толькі па гэтай прычыне і цягнулі з прызначэннем новага мітрапаліта.

Па-трэцяе, мітрапаліт Філарэт застаецца ганаровымі Патрыяршым Экзархам. Але кіраваць Экзархатам не будзе, інакш навошта выказваць «сардэчную падзяку Правялебнаму мітрапаліту Філарэту за 35-гадовае архіпастырскае акармленне Беларусі». Таму ці то месца застаецца пакуль вакантным, ці то Экзархат будзе кіравацца па тыпу Канферэнцыі каталіцкіх епіскапаў, што не вельмі тыпова для РПЦ. Усё ж такі гэта, мабыць, часова.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках