Архіўныя матэрыялы
Навіны па даце
Навіны за 2.11.2007
-
19:13 Павел Юхневич вышел на свободу после 22 дней тюрьмы
Молодежный лидер Павел Юхневич вышел сегодня на свободу из спецприемника-распределителя на Окрестина, где он провел 22 дня за участие в организации Европейского марша.
-
18:27
Дефицит ударил по детям
О том, что происходит на рынке продуктов и почему то и дело возникает дефицит молочных продуктов «Вечернему Минску» рассказала начальник управления организации потребительского рынка продовольственных товаров Минторга Любовь Язепчик.
-
17:29 Візіт кітайскага прэм'ера паралізуе рух у Менску
У сувязі з візітам у Менск прэм'ера Дзяржсавета Кітая Вэня Цзябао 5 лістапада ў Менску на шэрагу вуліц будзе абмежаваны рух.
-
17:10 Амбасадары краін Еўразвяза наведалі Курапаты (Фота) фота 6
2 лістапада – у дзень памяці продкаў Дзяды – амбасадары еўрапейскіх краінаў і ЗША наведалі ў Менску мемарыяльны комплекс Курапаты. На месца масавых растрэлаў прыехалі дыпламаты Польшчы, Латвіі, Славаччыны, Францыі, Швецыі, Мальты, ЗША ды іншых краінаў. Напачатку яны ўзялі ўдзел у імшы, што праходзіла ля крыжа “Пакутнікам Беларусі”, усклалі там кветкі ды запалілі знічкі ля так званай “беларускай Галгофы”.
-
16:56 Удзельнікаў Хэлоўіна саджаюць на суткі. Яны абвяшчаюць галадоўку (Фота) фота 7
Удзельніках святкаваньня Хэлоўіна ў Менску караюць арыштамі. Першай асудзілі Тацяну Лашкарову. Судзьдзя Савецкага раёну сталіцы Людміла Савасьцян прысудзіла дзяўчыне 5 сутак адміністрацыйнага арышту. Тацяна заявіла, што пратакол затрыманьня не адпавядаў рэчаіснасьці. Маладых людзей абвінавацілі ў дробным хуліганстве — выгляд затрыманых нібыта “абражаў грамадзкую мараль”.
-
16:26
Вот такие разные приговоры... (Обновлено)
Заявителя Социального марша Михаила Пашкевича суд Октябрьского района Минска сегодня приговорил к трем суткам ареста. Молодежного активиста Николая Сергиенко другим судом -- Партизанского района -- был приговорен к 15 суткам ареста. Судья Наталья Четверткова посчитала, что он нарушил ст. 23.34 (КоАП) – (нарушение правил организации массовых мероприятий).
-
16:14
Дэмакраты прыйшлі да Трактарнага завода, які спыняецца 3 лістапада
2
Лідэр Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, яго намеснік Ігар Шынкарык, адзін з лідэраў «Маладых дэмакратаў» Алег Корбан і іх калегі выйшлі сёння пасля шасці раніцы на прахадную Менскага трактарнага завода. За няпоўную гадзіну былі раздадзеныя больш за тры тысячы носьбітаў інфармацыі.
-
16:08 Злёт камуністаў з усяго свету будзе сакрэтным
Артадаксальныя камуністы чарговым разам праяўляюць партыйную пільнасць. На ініцыяваны пралукашэнкаўскай Камуністычнай партыяй Беларусі з'езд камуністычных партый свету арганізатары адмаўляюцца пускаць прадстаўнікоў незалежных СМІ.
-
15:53
Моладзь выйшла на вуліцы: «Не – адмене ільгот» (Фoта)
фота
1
Моладзевыя актывісты правялі ў цэнтры Менска флэшмоб супраць адмены ільготаў. У 13.20 каля дзесятка сябраў грамадскай ініцыятывы "Новы шлях" сталі каля будынку прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук з расцяжкай "Не – адмене ільгот". Яны прастаялі каля 10 хвілінаў, раздаўшы за гэты час каля 300 улётак з загалоўкам "Вярніце нашы законныя ільготы".
-
15:49 Лукашэнка: «Я не праводжу генацыд беларускага народа» 3
Аляксандр Лукашэнка лічыць будаўніцтва ў Беларусі АЭС непазбежным. Пра гэта ён заявіў сёння, выступаючы на I з'ездзе навукоўцаў. "Пытання будаваць ці не будаваць ужо не стаіць. Рашэнне прынятае. Сёння справа за выбарам пляцоўкі і кампаній па будаўніцтве атамнай станцыі", – сказаў беларускі кіраўнік.
-
15:23
Кампенсаванне па-лукашэнкаўску: мог купіць машыну, атрымай кілаграм каўбасы
5
Беларусы не хочуць ісці ў «Беларусбанк» і атрымоўваць кампенсаванне па ўкладах, якія «згарэлі» яшчэ на пачатку 90-х гадоў.
-
14:42 Вольга Завадская шукае адказных за знікненне сына
Вольга Завадская патрабуе ад Генеральнай пракуратуры прыцягнуць да адказнасці найвышэйшае кіраўніцтва Беларусі ў сувязі са знікненнем яе сына, журналіста Змітра Завадскага, а таксама зніклых апазіцыйных палітыкаў.
-
14:14 Казачнік Пракаповіч 21
Улады зусім страцілі сумленне. Старшыня Нацыянальнага банка Беларусі Пётр Пракаповіч учора чарговым разам абурыў беларусаў фантастычнасцю афіцыйных статыстычных дадзеных.
-
14:14
Валеры Ухналёў: «Сацыяльны марш пачнецца 4 лістапада а 12 гадзіне ля Акадэміі навук»
5
Сацыяльны марш пачнецца ў Менску 4 лістапада а 12 гадзіне на пляцоўцы каля Акадэміі навук, – упэўнена заявіў кіраўнік аргкамітэта Сацыяльнага маршу, намеснік старшыні Партыі камуністаў беларускай Валеры Ухналёў. Акцыя працягнецца шэсцем па вуліцы Сурганава ў Парк Дружбы народаў, дзе адбудзецца мітынг. Арганізатары дэманстрацыі пад сацыяльнымі лозунгамі маюць намер прайсці дазволеным гарадскімі ўладамі маршрутам.
-
13:35
У гонцы за валютай Лукашэнка гатовы пасадзіць беларусаў на хлеб і ваду?
19
Аляксандр Лукашэнка заявіў пра зацікаўленасць Расеі ў павелічэнні паставак беларускага харчавання на расейскі рынак. "Вы памятаеце, як мы бадаліся з Расеяй за іх рынак харчавання. Сёння ўжо па-іншаму ідзе гутарка, і яны просяць: прывязіце нам харчаванне", – заявіў А.Лукашэнка, выступаючы ў Менску на Першым з'ездзе навукоўцаў Беларусі.
-
12:23 Віктар Івашкевіч. Эўрапейскі марш ці «інфільтрацыя ў Эўропу?» 7
Рэакцыя ў СМІ на Эўрапейскі марш мяне ўзрадавала. Калі нават такія адданыя ўладзе журналісты, як Зімоўскі, выказалі намер, па яго словах, «інфільтравацца» у Эўропу, то гэта сьведчыць пра тое, што шмат каму зь іхняга лягеру карціць туды патрапіць.
-
12:22 На плошчы Незалежнасці паклалі радыёактыўную плітку 8
Тратуарная плітка, якой выкладзеная плошча Незалежнасці ў Мінску, мае павышаны радыеактыўны фон. Гэтую плітку ўвогуле катэгарычна забаронена прымяняць на тэрыторыі горада. Чыноўнікі яшчэ у траўні даведаліся, што ўзровень радыяцыі ў ёй перавышае нармальны ў 2 разы, аднак небяспечная плітка “ўпрыгожвае” плошчу да гэтага часу.
-
12:09 Удзельнікаў Хэлоўіна другія суткі трымаюць за кратамі 1
Удзельнікаў Хэлоўіна Таццяну Лашкарову, Андрэя Кіма, Валянціна Сакалоўскага і Юрыя Шаліна не вызвалілі да суду з Савецкага суду Менска. Маладыя людзі другія суткі знаходзяцца пад вартай і судзіць іх будуць толькі 2 лістапада. Пра гэта прэс-цэнтру Хартыі’97 паведамілі ў спецпрыёмніку-размеркавальніку на Акрэсціна, куды ўдзельнікаў Хэлоўіна прывезлі 1 лістапада пасля 21.00. Да гэтага яны правялі ноч і дзень у РУУС Савецкага раёна.
-
12:07 Таксі даражэе на 20%! 3
З 5 лістапада адзін кіламетр праезду ў таксі падаражэе на 20%. Гэтую інфармацыю прэс-цэнтру Хартыі’97 пацвердзілі ў менскіх службах таксі. Такім чынам, калі раней кіламетр у сярэднім каштаваў 1100 беларускіх рублёў, то цяпер яго кошт складзе 1320 беларускіх рублёў.
-
11:51 Джеймс Бонд побоялся, что в Беларуси его арестуют 7
В Литве голливудский режиссер Эдвард Цвик снимает фильм о событиях белорусской истории времен Второй мировой войны “Defiance”, что в переводе может обозначать «сопротивление», «неуступчивость», «вызов».
-
11:28 Дзе грошы ад продажу Velcom? 19
Старшыня Нацыянальнага банка Беларусі Пётр Пракопавіч не змог растлумачыць лёс грошай, якія павінны былі паступіць або паступілі на рахунак Міністэрства фінансаў ад продажу долі дзяржавы ў статутным фондзе аператара мабільнай сувязі МЦС. Адказваючы ўчора на прэс-канферэнцыі ў Менску на пытанне «Дзе ж грошы ад продажу Velcom?», Пракаповіч рэкамендаваў звярнуцца з гэтым пытаннем у Мінфін.
-
11:16 Партыя БНФ прынятая ў Міжнародны дэмакратычны зьвяз
У сталіцы Сальвадору адбываецца сэсія кіраўнічай рады IDU (Міжнароднага дэмакратычнага зьвязу) – усясьветнага згуртаваньня дэмакратычных правацэнтрысцкіх партыяў. Падзея адбываецца пры ўдзеле прэзыдэнта дзяржавы Эльяса Антоніё Сакі. Пасьля выступу старшыні Партыі БНФ Вінцука Вячоркі Беларускі Народны Фронт прыняты ў шэрагі IDU.
-
11:15 Ці рэабілітуюць улады Ларысу Геніюш? 5
1 лістапада на імя Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь П.П.Міклашэвіча Аргкамітэтам па ушанаванні ахвяраў сталінскіх рэпрэсій, Саюзам беларускіх пісьменнікаў, РПГА “Беларускі Хельсінкскі Камітэт” было накіравана прадстаўленне па рэабілітацыі вядомай беларускай паэткі Ларысы Геніюш.
-
11:08
Размеркаванне як рабства
1
Беларусы – ганарлівая нацыя. І вясёлая. Мы ганарымся тым, чаго ў іншых краінах саромеюцца, і смяемся над тым, над чым іншыя плачуць. Толькі мы адны дагэтуль параўноўваем свае дасягненні з дасягненнямі памерлага СССР і лічым узорам клопату аб чалавеку забеспячэнне яго хлебам і гледзішчамі.
-
11:04
Пракурор адказала за рэпрэсыі амаль праз 60 гадоў
3
Гарадзкі суд Прагі вынес сёньня вэрдыкт у справе Людмілы Брожавай-Паледнавай – пракурора на працэсе 1950 году над палітыкам Міладай Гаракавай. Суд прызнаў віну Брожавай-Паледнавай у саўдзеле ў забойстве і асудзіў яе на восем гадоў зьняволеньня.
-
11:03
БТ як філіял КДБ?
1
Гэтымі днямі Амбасадары краін Еўрапейскага Звязу запрасілі сустаршыняў Аб'яднаных дэмсілаў на сустрэчу. І дастаткова было двух званкоў на мабільныя тэлефоны палітыкаў, каб у французскай амбасадзе ўжо з 11 гадзін раніцы дзяжурыла камера БТ. Яшчэ адзін званок з амбасады – аб працоўнай сустрэчы супрацоўнікаў амбасады ЗША з прадстаўнікамі АДС у сераду 31 кастрычніка – і супрацоўнікі БТ зноў на дзяжурстве каля будынка, дзе знаходзіцца офіс Аб'яднанай грамадзянскай партыі, паведамляе АГП.
-
10:57 Памёр харэограф Ігар Майсееў
У Маскве ва ўзросце 101 года памёр Ігар Аляксандравіч Майсееў, стваральнік і кіраўнік Дзяржаўнага акадэмічнага ансамбля народнага танца. Пра яго смерць паведамляе РІА “Новости”.
-
9:28
На з'ездзе навукоўцаў заявілі: Службоўцы павінны ведаць беларускую мову
8
Навукоўцам неабходна ініцыяваць прыняцце заканадаўчай нормы наконт таго, што свабоднае валоданне дзвюма дзяржаўнымі мовамі з'яўляецца абавязковай умовай прыёму спецыяліста на дзяржаўную службу або ў любую дзяржаўную ўстанову. Пра гэта сказаў дэлегатам I з'езду навукоўцаў Беларусі дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Аляксандр Лукашанец на пасяджэнні секцыі па гуманітарных навуках і мастацтву.
-
9:25 «Капітал» Ляпісаў перамог на RAMP 2007 (Відэа) відэа
Сталі вядомымі вынікі ўручэньня расейскай прэміі Rock Alternative Music Prize (RAMP) 2007: Ролік «Ляпісаў» «Капітал» узяў прыз у намінацыі «Кліп году».
-
9:04 Затрыманы заяўнік Сацыяльнага маршу
Сёння раніцай затрыманы адзін з заяўнікаў Сацыяльнага маршу, моладзевы лідэр Міхаіл Пашкевіч, актывісты Зміцер Кавалгін і Мікола Сергіенка. У 7.12 раніцы ад Пашкевіча прыйшло sms-паведамленне, у якім не было названае месца і прычына затрымання. З таго часу сувязі з Міхаілам няма.
-
8:56
Беларусь не адмяніла абмежаванні на гандаль з Расеяй
З сакавіка гэтага года Беларусь адмяніла 16 з 38 мераў, якія парушалі двухбаковыя стасункі з Расеяй. Пра гэта паведаміла ў інтэрв'ю "Інтэрфаксу" начальніца аддзела па доступе на знешнія рынкі дэпартамента гандлёвых перамоваў Мінэканамразвіцця Расеі Вераніка Нікішына. Пры гэтым яна дадала, што Беларусь не плануе адмяняць усе абмежаванні ў гандлёвых стасунках з Расеяй.
-
8:49
Сталінскія рэпрэсіі ўспамінаць забароненае
Суд Віцебскага раёна 31 кастрычніка аштрафаваў яшчэ траіх удзельнікаў акцыі, прысвечанай Дню памяці продкаў (Дзяды). Акцыя прайшла 30 кастрычніка з ініцыятывы гарадской арганізацыі Кансерватыўна-Хрысціянскай партыі – БНФ.
-
8:32 У Італіі знялі фільм пра беларускую сірату: «У імя Марыі нельга забываць іншых» 1
Італьянскі тэлеканал Sky Vivo абвясціў пра хуткую прэм'еру серыяла, які зняты па матывах гісторыі, што здарылася з беларускай сіратой Вікай Мароз. У аснову 6-серыйнага серыяла "У імя Марыі" (у Італіі Віку Мароз працягваюць называць Марыяй) пакладзеная гісторыя стасункаў паміж Вікай Мароз і сям’ёй Джуста-Барначын.