29 красавiка 2024, панядзелак, 18:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Туркменбашы атрымаў ліст ад беларускага дыктатара

11

Ашхабад наведаў памочнік прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па асобых даручэннях Віктар Шэйман.

Чыноўнік перадаў прэзідэнту Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедаву «цёплыя словы вітання і пісьмовае пасланне ад яго беларускага калегі Аляксандра Лукашэнкі», перадаюць туркменскія СМІ.

У рамках сустрэчы суразмоўцы выказалі ўзаемную зацікаўленасць у развіцці традыцыйна сяброўскіх адносін паміж Туркменістанам і Беларуссю, абмеркаваўшы важнейшыя напрамкі супрацоўніцтва. У іх ліку - закупкі Туркменістанам беларускай сельскагаспадарчай і іншай спецтэхнікі, а таксама навучанне туркменскіх спецыялістаў у ВНУ Беларусі.

Як перадае ашхабадскі карэспандэнт «Turkmenistan.ru», Гурбангулы Бердымухамедаў таксама адрасаваў беларускім партнёрам прапанову адносна будаўніцтва жылога гарадка для працаўнікоў горнаўзбагачальнага камбіната па вытворчасці калійных угнаенняў, які беларусы ўзводзяць у Лябапскім велаяце Туркменістана.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках