28 красавiка 2024, Нядзеля, 18:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Злыдні» з венікамі

16
«Злыдні» з венікамі

Сталічным дворнікам загадалі зрываць плакаты апазіцыйных кандыдатаў з публічных стэндаў.

Пра гэта «Белсату» паведаміў апазіцыйны кандыдат Валерый Ухналёў.

Злыдзень з мятлой

Намеснік старшыні партыі «Справядлівы свет» Валерый Ухналёў - кандыдат у дэпутаты па Коласаўскай акрузе № 106 у Менску. Тут, акрамя Ухналёва, у дэпутаты ідуць яшчэ 5 чалавек, але на выбаршчыкаў з агітацыйных плакатаў глядзіць толькі адзін. Гэта галоўны ўрач мясцовай паліклінікі Зміцер Шаўцоў, якога апазіцыянеры называюць праўладным стаўленікам.

Валерый Ухналёў паведаміў, што яго каманда двойчы ў дзень аб'язджае пункты, дзе дазволілі вешаць агітацыйныя матэрыялы. І яны рэгулярна не знаходзяць раней вывешаных плакатаў. Здзіраюць усе матэрыялы, акрамя плакатаў Шаўцова. У некаторых месцах агітацыйныя матэрыялы трымаюцца дзень-два, а шмат дзе знікаюць ужо апоўдні.

«Зміцер Шаўцоў - праўладны кандыдат. Гэта мы добра ведаем, звяртаючы ўвагу на паводзіны ўлад. Яны робіць усё на яго карысць. Я сёння з раніцы паехаў па месцах для друкаванай агітацыі, дзе ўвечары былі матэрыялы і яго, і мае. Практычна ўсюды засталіся толькі яго плакаты», - распавядае Ухналёў.

Злавілі за руку

Валерый Ухналёў дакладна ведае, хто зрывае агітацыйныя плакаты апазіцыянераў: «Я гэта дакладна ведаю, людзі прызнаюцца, але не называюць прозвішчаў, каб мы іх агучвалі. Такі загад атрымалі работнікі камунальных службаў, яны здзіраюць не толькі мае матэрыялы, але і іншых кандыдатаў. Іншыя кандыдаты лавілі іх за руку. Тыя адказваюць, што быў такі загад, і мы яго і выконваем».

Па назіраннях Ухналёва, не ўсюды дворнікі старанна выконваюць палітычны заказ. Стараннасцю адзначаюцца работнікі на пляцоўцы каля «Макдональдса» і ўніверсама «Рыга», што на вуліцы Сурганава.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках