Мікфлікер пакінуў менскае «Дынама»
4- 10.10.2013, 10:20
- 8,417
Менскае «Дынама» вырашыла расстацца з 29-гадовым форвардам Джэйкабам Мікфлікерам.
Кантракт з канадцам скасаваны па пагадненні бакоў, паведамляе газета «Прессбол».
Раней паведамлялася, што ў «выхаваўчых мэтах» Мікфлікер прапусціў два апошнія матчы менчукоў супраць «Авангарда» (4:3) і «Медвешчака» (2:3 OT).
У гэтым сезоне рэгулярнага чэмпіянату КХЛ форвард правёў 11 матчаў і зарабіў 6 (3+3) ачкоў з каэфіцыентам карыснасці «-7».
Фота: belarushockey.com