8 траўня 2024, Серада, 16:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У СІЗА адправілі бацьку Дзмітрыя Алексіна

56
У СІЗА адправілі бацьку Дзмітрыя Алексіна

Учора ўвечары Следчы камітэт удакладніў асобу затрыманага бізнэсмэна

Паводле справы намесніка старшыні «Белнафтахіма» Уладзіміра Волкава затрыманы не Дзмітрый Алексін, а ягоны бацька - Аляксей. Гэта адзін з партнёраў Юрыя Чыжа, якому прыдворны алігарх давяраў ключавыя напрамкі бізнэсу. Менавіта Аляксей Алексін узначальваў фірму «Трайпл-энэрга», якая займалася пастаўкамі «біядызеля» (адна са схемаў, якія выкарыстоўваліся для кантрабанды расейскіх нафтапрадуктаў у 2011-2012 гадах) на ўкраінскі рынак. Кампанія таксама кіравала базай адпачынку і рэстаранам «Сябры».

Раней СК паведамляў, што арыштаваны Дзмітрый Алексін. Гэтую ж інфармацыю сайту charter97.org паведаміла крыніца, блізкая да бізнэсу Юрыя Чыжа.

Пра падазроную дзейнасць СЗАТ «Энэрга-Ойл» (былая «Трайпл-Энэрга») charter97.org пісаў некалькі месяцаў таму. Гэтая фірма ў парушэнне пагадненняў Беларусі і Расеі атрымала квоту ААТ «Сургутнафтагаз» на перапрацоўку нафты на беларускіх нафтаперапрацоўчых заводах на ўмовах толінгу (давальніцкай перапрацоўкі).

Сямейнікі Алексіна таксама былі ўключаныя ў бізнэс-схемы Чыжа. Так, пасля ўвядзення санкцый у дачыненні да набліжанага да сям'і Лукашэнкі алігарха, актывы фірмы Neonafta (СП ТАА «Неанафта») у Латвіі былі перададзеныя Дзмітрыю Алексіну (яму належыць 40% доляў капіталу), Іне Алексінай (40%) і вядомаму ў Даўгаўпілсе бізнэсоўцу Аляксандру Грахоўскаму (20%). Жонка і сын Аляксея Алексіна сталі саўладальнікамі прадпрыемства ў вытворчасці біягаручага Mamas D і бровара Latgales Alus D.

Сям'я Алексіных і цяпер кіруе рэстаранам «Сябры».

Нагадаем, 8-га кастрычніка Следчы камітэт Беларусі паведаміў аб узбуджэнні крымінальнай справы ў дачыненні да намесніка старшыні канцэрна «Белнафтахім» у падазрэнні ў атрыманні хабару. Сума незаконна атрыманых грашовых сродкаў з лютага па кастрычнік склала $19 тыс. Пазней высветлілася, што арыштаваны Уладзімір Волкаў.

У пятніцу ў Менску на прэс-канферэнцыі для расейскіх СМІ Лукашэнка заявіў, што намеснік кіраўніка «Белнафтахіма» Уладзімір Волкаў затрыманы за хабар пры размеркаванні кантрактаў.

«Зусім нядаўна намесніка міністра «Белнафтахіма», кажуць з роздумам быў чалавек, за хабар арыштавалі, за размеркаванне нейкіх кантрактаў і гэтак далей і цэлы шлейф яго змоўшчыкаў з прыватных фірмаў», - паведаміў Лукашэнка.

Фота з сайта рэстарана «Сябры»

Напісаць каментар 56

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках