8 траўня 2024, Серада, 15:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хаві: «Гуляць супраць Беларусі было цяжка»

2
Хаві: «Гуляць супраць Беларусі было цяжка»

Паўабаронца зборнай Гішпаніі, які забіў першы мяч у вароты зборнай Беларусі, адзначыў, што гуляць супраць падапечных Георгія Кандрацьева было складана.

«Я рады, што наша каманда дамаглася перамогі. Але гуляць супраць Беларусі было цяжка. Мы добра валодалі мячом, але прапусцілі ўсё ж гол.

Мы маглі выйграць з больш буйным лікам. У нас было шмат шанцаў. Пасля голу Негрэда мы крыху супакоіліся. Уся каманда зрабіла вялікі крок, каб патрапіць на чэмпіянат свету ў Бразіліі», - цытуе Хаві goals.by.

Нагадаем, сёння беларусы завяршылі адборачны турнір на ЧС-2014 паразай ад каманды Гішпаніі 2:1. Зборная нашай краіны пацярпела шостае паражэнне ў гэтым цыкле і з чатырма ачкамі пасля васьмі гульняў заняла апошняе, пятае, месца ў групе «I».

Адзіны мяч у вароты гішпанцаў забіў Сяргей Карніленка напрыканцы другога тайма - на 89 хвіліне.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках