29 красавiка 2024, панядзелак, 16:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Васіль Быкаў у рэкламе амерыканскай кампаніі

31

Кампанія American Apparel выпусціла каталог адзення для Halloween'13.

На адным з постэраў хлопец Майк трымае расейскамоўны зборнік аповесцяў знакамітага беларускага пісьменніка Васіля Быкава.

Mike in Vintage Yearbook looks for HALLOWEEN ‘13 #AAHALLOWEEN

American Apparel - амерыканская вертыкальна інтэграваная кампанія, якая выпускае і распаўсюджвае адзенне. Брэнд робіць акцэнт на прадукцыі з натуральных тканін і з'яўляецца адным з самых вядомых сярод вытворцаў баваўнянага адзення, уключаючы нагавіцы, цішоткі, сподняе, а таксама джынсы і вінтажнае адзенне. American Apparel належаць больш за тры сотні крам ва ўсім свеце, а лік супрацоўнікаў перасягае 11 тыс.

Васіль Уладзіміравіч Быкаў - беларускі пісьменнік і грамадскі дзеяч, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, капітан. З канца 1997 жыў за мяжой у палітычнай эміграцыі і вярнуўся на Радзіму толькі за месяц да смерці. Большасць сваіх твораў Васіль Быкаў пісаў па-беларуску, многія з іх сам перакладаў на расейскую мову. Яго літаратурныя працы перакладзеныя на многія мовы свету.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках