29 красавiка 2024, панядзелак, 18:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін і Абама сустрэнуцца на Балі

8
Пуцін і Абама сустрэнуцца на Балі

Двухбаковую сустрэчу лідараў Расеі і ЗША плануецца арганізаваць 7 кастрычніка ў Інданезіі.

Як патлумачыў памочнік прэзідэнта РФ Юрый Ушакоў, ідэя аб сустрэчы «была адразу падхопленая амерыканскім бокам», паведамляе РІА Новости.

«Быў дынамічны і вельмі карысны кантакт (прэзыдэнтаў на саміце «дваццаткі») у Санкт- Пецярбургу. Цалкам лагічна, з улікам працы па сірыйскім сюжэце, можна сустрэцца на Балі. Мы за гэта. Арганізацыйныя параметры такой сустрэчы ўзгадняюцца бакамі, і мы думаем, што такая сустрэча адбудзецца», - сказаў Ушакоў журналістам.

Паводле яго слоў, ідэя сустрэчы ўзнікла ў ходзе падрыхтоўкі саміту АТЭС. «Гэта была наша ініцыятыва, якая адразу была падхопленая амерыканскім бокам», - сказаў ён.

«Будзе абмяркоўвацца развіццё дамоўленасцяў і вынікі сумеснай працы па гэтым (сірыйскім) дасье», - дадаў памочнік прэзідэнта.

Калі гэтая двухбаковая сустрэча адбудзецца, то па сутнасці, гэта будуць першыя афіцыйныя перамовы прэзідэнтаў Расеі і ЗША пасля жнівеньскай адмовы Барака Абамы прыехаць на саміт Расея-ЗША ў Маскву на фоне нязгодаў па сірыйскім пытанні і гісторыі з экс-агентам ЦРУ Эдвардам Сноўдэнам.

Фота: AP

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках