2 траўня 2024, Чацвер, 11:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ІП не будуць плаціць падаткі з 1 студзеня

111
ІП не будуць плаціць падаткі з 1 студзеня

Форум прадпрымальнікаў прыняў пастанову адмовіцца ад выплаты адзінага падатку.

Пастанова аб гэтым была прынятая сёння, паведамляе «Інтэрфакс».

«Прадпрымальнікі Беларусі правялі сход у Менску і прынялі пастанову з 1 студзеня не выплачваць адзіны падатак», - паведаміў адзін з удзельнікаў мерапрыемства Анатоль Змітровіч. Ён растлумачыў, што гэтая дата абумоўленая будучымі зменамі ў Падатковы кодэкс.

«Цягам гэтага часу прадпрымальнікі будуць вывучаць тыя дакументы, якія будуць змяняць умовы іх дзейнасці», - прадоўжыў Анатоль Змітровіч. З ягоных слоў, гэтую пастанову гатовыя падтрымаць 70% ІП, асабліва рашуча настроеныя прадпрымальнікі з рэгіёнаў.

Як паведамлялася, урад заяўляў пра намер з 1 снежня 2013 года скасаваць спрошчаны парадак працы ІП-платнікаў адзiнага падатку з тэхрэгламентам Мытсаюза аб бяспецы прадукцыі лёгкай прамысловасці, а з 1 студзеня абавязаць іх мець суправаджальныя дакументы на ўвозную ў Беларусь з тэрыторыі МС прадукцыю. ІП неаднаразова заяўлялі, што калі гэтыя змены будуць прынятыя, то яны не здолеюць прадаўжаць прадпрымальніцкую дзейнасць.

Як распавёў Анатоль Змітровіч, на форуме ІП, які прайшоў напярэдадні ў Менску, абмяркоўвалі магчымыя тэрміны змены ўмоў дзейнасці і свае далейшыя дзеянні. «З боку чыноўнікаў гучалі розныя даты - 1 снежня (планаванае скасаванне аднаго з пунктаў пастановы аб працы ІП з тэхрэгламентам), 1 студзеня (плануемае патрабаванне суправаджальных дакументаў), 1 ліпеня (заканчэнне адаптацыйнага перыяду для ІП паводле тэхрэгламенту). Мясцовая ўлада таксама заблыталася і не можа рэальна сказаць прадпрымальнікам, калі будуць змены ў заканадаўстве», - распавядае ўдзельнік форуму.

З ягоных слоў, ІП прыйшлі да высновы, што анансаваныя змены не паспеюць увайсці ў дзеянне ў раней агучаныя тэрміны. «Калі цяпер прымаць нейкія нарматыўныя дакументы - улада не паспее іх рэалізаваць з 1 снежня. Калі нават прымуць сёння, то з 1 снежня гэта працаваць не будзе», - падкрэсліў Анатоль Змітровіч.

Суразмоўца агенцтва растлумачыў, што прынятая пастанова не «губляць снежань», бо ІП могуць увозіць з тэрыторыі Мытсаюза тавар без суправаджальных дакументаў, выплачваючы двайную стаўку адзінага падатку. «Яшчэ ні ў каго з ІП-платнікаў адзінага падатку на мяжы тавар не канфіскавалі. Спынялі, правяралі, але, паглядзеўшы, што ўсё ў парадку, і ПДВ выплачана, - адпускалі. Таму няма сэнсу губляць час», - сказаў ён.

Пры гэтым экспэрт звярнуў увагу на тое, што «у дырэктыве N4 выразна прапісана, што дата ўваходу ў дзеянне нарматыўна-прававых актаў, якія змяняюць умовы вядзення бізнэсу, павінна выбірацца зыходзячы з разумных тэрмінаў, патрэбных суб'ектам прадпрымальніцкай дзейнасці для падрыхтоўкі, але, як правіла, не раней чым праз тры месяцы з дня афіцыйнага апублікавання». Змітровіч дадаў, што ў адпаведнасці з беларускім заканадаўствам дакументы, што карэктуюць умовы работы суб'ектаў прадпрымальніцтва таксама павінны прайсці ўзгадненне ў органах улады і абмеркаванне ў прадпрымальніцкіх структурах.

Суразмоўца агенцтва адзначыў, што пры адсутнасці з 1 студзеня падатковых адлічэнняў з боку ІП «вінаватыя будуць чыноўнікі, якія не выканалі працэдуры нарматворчасці».

«Прааналізаваўшы сітуацыю з праверкамі, ІП прыйшлі да высновы, што гэта - заказныя праверкі з боку чыноўнікаў, якія курыруюць і «страхуюць» буйны бізнэс: яны хочуць запалохаць прадпрымальнікаў так, каб у снежні яны спыніліся і ўсе вяршкі зняў буйны бізнэс», - распавёў удзельнік форуму. Ён растлумачыў, што тады ў сувязі з навагоднімі святамі пакупнікі «пойдуць па тавары і падарункі» ў аб'екты буйнога бізнэсу.

Прадпрымальнікі не задаволеныя тым, што з 1 снежня 2013 яны не змогуць прадаваць тавары, якія не маюць дакументаў, якія пацвярджаюць іх якасць і бяспеку ў адпаведнасці з патрабаваннямі тэхнічнага рэгламенту Мытнага саюза «Аб бяспецы прадукцыі лёгкай прамысловасці».

Увядзенне патрабаванняў тэхнічнага рэгламенту Мытнага саюза ўжо выклікала пратэст. На рынках і ў гандлёвых цэнтрах Беларусі ў канцы чэрвеня-пачатку ліпеня прайшлі страйкі прадпрымальнікаў. Прадпрымальнікі выказалі незадаволенасць рэгламентам, заявіўшы, што ён паставіць іх на мяжу жыцця, паколькі абавязвае вырабляць дарагую працэдуру сертыфікацыі тавараў лёгкай прамысловасці.

З 1 снежня многія прадпрымальнікі могуць не выйсці на працу.

Напісаць каментар 111

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках