6 траўня 2024, панядзелак, 5:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Акцыя «Стоп-падатак»: 20 снежня, 18.00. Праспект Незалежнасці

660

(абноўлена - 16:00) У сацыяльных сетках заклікаюць да вулічных акцый супраць пошліны на аўто.

У сацсетках і на форумах беларускіх інтэрнэт-парталаў з'явіліся заклікі да правядзення акцыі пратэсту супраць увядзення новай пошліны на аўто.

«Стоп-падатак. Пятніца 20 снежня, 18:00, Праспект Незалежнасці - Менск. Астатнія гарады - галоўныя плошчы. Не будзь скотам, не дай сябе абрабаваць», - пішуць карыстальнікі.

Рэпост паведамлення набірае абароты не толькі ў сацсетках, але і на форумах інфармацыйных рэсурсаў.

План дзеянняў

- Хочам мы таго, ці не, але соцыум схільны да самаарганізацыі, - сказаў «Салiдарнасцi» блогер Андрэй Кабанаў. - І якая б «палатка» чарговы закон не выпісвала - больш за трох не збірацца, не сігналіць або не пляскаць у далоні, - рана ці позна незадаволенасць людзей выяўляецца ў той ці іншай форме. Для мяне інфармацыя аб гэтай магчымай акцыі - навіна. Але ініцыятыва выдатная.

Суразмоўца падкрэсліў: раз інфармацыя гуляе ў сацыяльных сетках - значыць незадаволеныя многія.

- У кожнага незадаволенасць па-свойму выявіцца. У таксістаў, у пажарных, у работнікаў ЖЭСаў... Я размаўляў «за жыццё» з апошнімі. Дык вось там за шчасце пяць мiльёнаў атрымліваць, а асноўная маса больш за 2-3 мільёна не бачыць. Многія пішуць заявы аб сыходзе. Тое ж самае і з новай пошлінай на аўто. Соцыум праходзіць працэс крышталізацыі: фармуецца, як кавалачак солі на шаўковай нітачцы. І гэтым працэсам кіраваць практычна немагчыма, - рэзюмаваў Андрэй Кабанаў.

Акцыя «Стоп-бензін», Мінск, 7.06.2011 года

Напісаць каментар 660

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках