2 траўня 2024, Чацвер, 12:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дашчынскі выйшаў у фінал чэмпіянату свету ў фрыстайле

12
Дашчынскі выйшаў у фінал чэмпіянату свету ў фрыстайле

Беларускі фрыстайліст будзе змагацца за ўзнагароды чэмпіянату свету, які праходзіць у нарвежскім Міркадэлен-Восе.

На кваліфікацыйных спаборніцтвах у лыжнай акрабатыцы з чатырох беларускіх спартоўцаў у лік 12 фіналістаў прайшоў толькі самы дасведчаны з іх, 35-гадовы Дзмітрый Дашчынскі. Двухразовы прызёр Алімпійскіх гульняў сёння паказаў 3-і вынік у кваліфікацыйных скачках - 119,47 бала, перадае БелТА.

Разам з ім за ўзнагароды сусветнага першынства будуць змагацца 4 прадстаўнікі Кітая, 2 расейцы і па адным спартоўцы з Аўстраліі, Канады, Украіны, ЗША і Швайцарыі.

Яшчэ тры беларусы не патрапілі пераадолець кваліфікацыйны бар'ер чэмпіянату свету - алімпійскі чэмпіён Ванкувэра-2010 Аляксей Грышын заняў 13-е месца, Максім Гусцік быў 15-м, а Дзяніс Восіпаў заняў 16-е месца.

Фінал спаборніцтваў пройдзе 7 сакавіка.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках