30 красавiка 2024, aўторак, 17:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША выявілі ў Паўночнай Карэі 200 усталёвак для ракет

3

Паўночная Карэя мае 200 мабільных пускавых усталёвак для пускаў ракет рознага радыўсу дзеяння.

Пра гэта гаворыцца ў дакладзе Пентагона, прадстаўленым кангрэсу ЗША.

Інфармацыю пра гэта раскрыў Інстытут абаронных даследаванняў Паўднёвай Карэі.

У дакладзе гаворыцца, што 100 пускавых усталёвак прызначаныя для ракет «Скад» блізкага радыўсу дзеяння, 50 - для ракет «Надон» сярэдняга радыўсу дзеяння і 50 - для ракет «Мусудан» вялікай далёкасці.

ЗША выявілі ў Паўночнай Карэі 200 усталёвак для ракет. Фота: РІА Новости

Раней выведка Паўднёвай Карэі паведамляла пра тое, што ў КНДР налічваецца не больш за 94 мабільныя пускавыя ўсталёўкі.

Нагадаем, Менскі завод колавых цягачоў вінавацілі ў пастаўках у КНДР цяжкіх шасі беларускай распрацоўкі, прызначаных для пускавых усталёвак ракет.

КНДР абвясціла сябе ядзернай дзяржавай у 2005 годзе. У 2006, у 2009 і 2013 гадах былі праведзеныя падземныя ядзерныя выпрабаванні, якія выклікалі пратэсты з боку міжнароднай супольнасці. Стасункі паміж Пхеньянам і Сеўлам значна пагоршыліся пасля жорсткай рэакцыі КНДР на правядзенне ЗША і Паўднёвай Карэяй шырокамаштабных ваенных вучэнняў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках