3 траўня 2024, Пятніца, 0:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Станіслас Ваўрынка ўпершыню перамог у Australian Open

9
Станіслас Ваўрынка ўпершыню перамог у Australian Open

У Мельбурне завяршыўся фінальны матч Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі ў тэнісе.

У ім швейцарац Станіслас Ваўрынка здабыў перамогу ў мацнейшага тэнісіста свету, першага нумара сусветнага рэйтынгу іспанца Рафаэля Надаля, піша goals.by.

Ваўрынка, які займае месца ў канцы першай дзесяткі сусветнага рэйтынгу, быў аўтсайдарам у фінальнай гульні. Да таго ж, Надаль напярэдадні ў паўфінале абыграў мацнейшага швейцарскага тэнісіста, экс-першую ракетку свету Роджэра Федэрэра. Тым не менш, цягам практычна ўсяго матчу перавагу меў Ваўрынка. Толькі ў трэцяй партыі іспанец здолеў праявіць свае лідарскія якасці і здабыць сэт. У выніку - 6:3, 6:2, 3:6, 6:3 на карысць швейцарца.

Нагадаем, што напярэдадні ў жаночым фінале выйграла кітаянка На Лі.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках