3 траўня 2024, Пятніца, 5:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Львоўцы блакуюць гіпермаркеты «рэгіяналаў»

31

Актывісты спынілі дзейнасць гіпермаркетаў, уладальнікам якіх з'яўляецца нардэп Аляксандр Герэга.

Больш за месяц у Львове ўдзельнікі Усеўкраінскай акцыі «Байкот бізнэсу Партыі рэгіёнаў» працягваюць байкатаваць крамы рэгіяналаў: Гіперцентр «Эпіцэнтр», «Новая лінія», прадуктовыя крамы «Сямейная каўбаска» і гіпермаркет электронікі «Шок».

Некалькі дзесяткаў актывістаў перацялі барыкадамі з мяхоў са снегам адзіны заезд для аўтатранспарту «Эпіцэнтра» на акруговай дарозе Львова. У гіпермаркеце абвясцілі перападлік на нявызначаны час, але супраціву актывістам не рабілі. Уезд да іншага гіпермаркету «Эпіцэнтр» на вуліцы Хмяльніцкага таксама блакуецца актывістамі, аднак там не спынілі працу. Тут актывісты плануюць таксама задзейнічаць тактыку блакавання кас – вазкі з таварамі перад касай пакідаць, піша gazeta.ua.

«Больш за ўсё рэгіяналы-дэпутаты баяцца страціць святое - грошы. У наш і так нялёгкі час эканомікі, страта нават 10-15% прыбытку - адчувальна ўдарыць па іх кішэнях, з якіх фінансуецца Партыя Рэгіёнаў. Калі мы байкатуем - мы не прапануем альтэрнатывы, напрыклад, не купляйце ў рэгіяналаў, а купляйце ў апазіцыі. Мы проста інфармуем, што зрабіўшы куплю ў гэтай краме або супермаркеце - чалавек узбагачае Партыю Рэгіёнаў. Людзі нас выслухоўваюць, і некалькі чалавек з дзесяці разварочваюцца і ідуць рабіць пакупкі ў іншае месца. Мы хочам дамагчыся, каб регіянал-бізнэсовец выйшаў з Партыі Рэгіёнаў, тады спынім байкатаваць ягоны бізнэс», - кажа адзін з арганізатараў эканамічнага байкоту Партыі Рэгіёнаў на Львоўшчыне Алег Радзік.

На мінулым тыдні ўдзельнікі байкоту пікетавала крамы львоўскіх рэгіяналаў: «Сямейная каўбаска», гіпермаркет электронікі «ШОК», гіпермарекет «Новая Лінія». Людзям раздалі сотні ўлётак з пералікам усіх гандлёвых цэнтраў, якія належаць прадстаўнікам Партыі рэгіёнаў.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках