27 красавiка 2024, Субота, 11:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прысуд па справе «Экамедсэрвіса» абвесцяць 31 студзеня

9
Прысуд па справе «Экамедсэрвіса» абвесцяць 31 студзеня

Суд абвесціць рашэнне па справе медцэнтра «Экамедсэрвіс» 31 студзеня.

«Папярэдняе абвяшчэнне прысуду прызначана на гэтую пятніцу ў 14.00», - паведамілі агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у аўторак у судзе Кастрычніцкага раёна.

Абвінавачанымі па гэтай справе праходзяць 3 былых супрацоўніка «Экамедсэрвіса». Крымінальная справа была ўзбуджаная па факце смерці пацыенткі СТАА «Экамедсэрвіс-Медыцынскі цэнтр» Юліі Кубаравай.

Нагадаем, пасля пластычнай аперацыі па карэкцыі формы носа ў сталічным камерцыйным медцэнтры «Экамедсэрвіс» 27 сакавіка 2013 года 25-гадовая жыхарка Гродна Юлія Кубарава не прыйшла ў прытомнасць. Праз чатыры тыдні пацыентка, перанакіраваная ў 4-ю гарадскую клінічную бальніцу, памерла.

Учора стала вядома, што дзяржаўны абвінаваўца папрасіў суд прызначыць былому анестэзіёлагу «Экамедсэрвіса» Аляксандру Шураву, які ўдзельнічаў у аперацыі над Юліяй Кубаравай, пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 5 гадоў.

Таксама пракурор папрасіў прызначыць былому галоўнаму інжынеру інжынерна-эксплуатацыйнага аддзела Вадзіму Ліхуце 4 гады пазбаўлення вол.

Для Шурава і Ліхуты дзяржабвінаваўца папрасіў суд прызначыць адбыванне пакарання ў калоніі-пасяленні. Акрамя гэтага, ён папрасіў прымяніць да Шурава і Ліхуты меру стрымання ў выглядзе заключэння пад варту ў зале суда.

Былому генеральнаму дырэктару «Экамедсэрвіса» Галіне Валжанкінай пракурор папрасіў прызначыць 2 гады абмежавання волі без накіравання ў месцы пазбаўлення волі.

Акрамя гэтага, пракурор лічыць, што грамадзянскі пазоў да «Экамедсэрвіса», заяўлены бацькамі загінулай пацыенткі Кубаравай, можа складаць па Br500 млн ад кожнага.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках