27 красавiка 2024, Субота, 9:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Брэсцкі гінеколаг трапіў пад следства за хабар у $300

63
Брэсцкі гінеколаг трапіў пад следства за хабар у $300

Крымінальная справа распачатая ў дачыненні да ўрача-гінеколага з Брэста.

«Упраўленнем Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці распачатая і расследуецца крымінальная справа па ч.1 арт.433 (Прыняцце незаконнага ўзнагароджання) у дачыненні да ўрача адной з устаноў аховы здароўя Брэста», - паведаміў агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у аўторак афіцыйны прадстаўнік УСК па Брэсцкай вобласці Руслан Макарук.

«Следствам устаноўлена, што лекар акушэр-гінеколаг дзяржаўнай установы аховы здароўя, знаходзячыся на працоўным месцы, выконваючы свае прафесійныя абавязкі, звязаныя з кансультаваннем, абследаваннем, лячэннем жанчын у сувязі з планаванай цяжарнасцю, прыняў незаконнае матэрыяльнае ўзнагароджанне ў выглядзе грашовых сродкаў у памеры 300 даляраў ЗША ад пацыенткі за магчымасць ажыццяўлення медыцынскага назірання, то бок, за выкананне паслугі, аказанне якой уваходзіла ў круг працоўных абавязкаў лекара», - удакладніў Макарук.

У цяперашні час, па яго словах, выконваюцца ўсе неабходныя следчыя дзеянні.

Напісаць каментар 63

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках