27 красавiка 2024, Субота, 15:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Януковіч прыняў адстаўку Азарава

25
Януковіч прыняў адстаўку Азарава

Абавязкі прэм'ера часова будзе выконваць Сяргей Арбузаў.

Прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч прыняў адстаўку Мікалая Азарава і ўсяго складу Кабміна, даручыўшы ўраду працягваць выконваць свае паўнамоцтвы да пачатку працы ізноў сфармаванага Кабінета міністраў, паведамляе «Зеркало недели».

Адпаведны Указ № 52/2014 абнародаваны на сайце прэзідэнта Украіны.

«Кіруючыся артыкулам 115 Канстытуцыі Украіны і ў адпаведнасці з пунктам 9 часткi першай артыкула 106 Канстытуцыі Украіны пастанаўляю:

1. Прыняць адстаўку Прэм'ер-міністра Украіны Азарава Мікалая Янавіча, што цягне адстаўку ўсяго складу Кабінета Міністраў Украіны.

2. Прыняць адстаўку Кабінета Міністраў Украіны.

3. Даручыць Кабінету Міністраў Украіны працягваць выконваць свае паўнамоцтвы да пачатку працы ізноў сфармаванага Кабінета Міністраў Украіны.

4. Гэты Указ уступае ў сілу з дня яго апублікавання», - сказана ў дакуменце.

Абавязкі прэм'ер-міністра Украіны, згодна з законам «Аб Кабінеце міністраў Украіны», будзе выконваць першы віцэ-прэм'ер Сяргей Арбузаў, заявіў сёння прэс-сакратар экс-прэм'ер-міністра Украіны Мікалая Азарава Віталь Лук'яненка.

Нагадаем, паведамленне аб адстаўцы прэм'ер-міністра Мікалая Азарава з'явілася сёння ў момант адкрыцця пасяджэння Вярхоўнай рады Украіны. Адстаўка Азарава была адным з асноўных патрабаванняў апазіцыі, якая пастаянна крытыкавалі прэм'ера за прарасейскую пазіцыю. Пакуль незразумела, хто ўзначаліць новы ўрад. Некалькі дзён таму пасаду прэм'ера прэзідэнт Віктар Януковіч прапанаваў апазіцыянеру Арсенію Яцанюку, аднак прыхільнікі Еўрамайдана ўзначальваць кабінет адмовіліся.

Ураджэнец Калугі Мікалай Азараў узначальваў урад Украіны з 2010 года, змяніўшы на гэтай пасадзе Юлію Цімашэнка. Яго кабінет міністраў актыўна развіваў адносіны з Расеяй, але пры гэтым не раз заяўляў пра «еўрапейскі выбар» рэспублікі. Менавіта Азараў у лістападзе мінулага года абвясціў аб рашэнні прыпыніць падрыхтоўку да заключэння аб асацыяцыі паміж Украінай і Еўразвязам, што стала каталізатарам для пачатку хваляванняў.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках