2 траўня 2024, Чацвер, 16:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхары Варшавы салідарныя з Еўрамайданам

1

Сотні жыхароў Варшавы прыйшлі на акцыю салідарнасці з Украінай.

Яна праходзіла на плошчы Канстытуцыі ў цэнтры польскай сталіцы. Адным з арганізатараў мерапрыемства выступіла міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International. «Ва Украіне дайшло да збіцця, катаванняў і смерці невінаватых асоб. Мы не можам дазволіць, каб гэтыя злачынствы засталіся беспакаранымі», - заявіла яе прадстаўніца.

У акцыі ўзялі ўдзел украінцы, палякі, беларусы, расейцы, паведамляе карэспандэнт charter97.org. Гучала ўкраінская музыка, а ў перапынках перад прысутнымі выступалі прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, праваабаронцы і непасрэдныя ўдзельнікі акцый у Кіеве.

Актывісты падпісалі петыцыю да ўкраінскіх уладаў з патрабаваннем устрымацца ад далейшага ўжывання гвалту ў дачыненні да мірных мітынгоўцаў, расследаванне кожнага выпадку гвалту і смерці людзей.

Жыхары Варшавы салідарныя з Еўрамайданам. Фота: charter97.org

Нагадаем, бестэрміновая акцыя пратэсту, якая пачалася ў Кіеве пасля адмовы ўлады Украіны ад падпісання Пагаднення аб асацыяцыі з ЕЗ, працягваецца ва ўсёй краіне ўжо больш за два месяцы. Да 22 студзеня асноўныя пратэстныя дзеянні праходзілі ў сталіцы. У гэты дзень сітуацыя ў цэнтры горада была асабліва напружанай: сутыкненні з сілавікамі скончыліся ахвярамі сярод дэманстрантаў.

23 студзеня ў шэрагу рэгіёнаў прайшлі масавыя мітынгі за адстаўку прэзідэнта Віктара Януковіча і мясцовых уладаў. Абураныя падзеямі на вуліцы Грушэўскага ў Кіеве, людзі выбівалі дзверы і вокны, змушалі губернатараў і іх намеснікаў пісаць заявы аб адстаўцы з пасадаў, а таксама патрабавалі ад сілавікоў пераходзіць на бок народа. У адказ міліцыя затрымала дзясяткі актывістаў і распачала крымінальныя справы - у Львове, Роўна, Чаркасах, Цярнопалі, Палтаве, Вінніцы.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках