2 траўня 2024, Чацвер, 14:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бізнэс з грамадзянскай пазіцыяй: прадпрымальнікі на Майдане

9
Бізнэс з грамадзянскай пазіцыяй: прадпрымальнікі на Майдане

Сярод удзельнікаў Еўрамайдану можна сустрэць не толькі студэнтаў і менеджэраў сярэдняга звяна, але і кіраўнікоў буйных карпарацый.

Уладальнікі самых разнастайных бізнэсаў спрабуюць падтрымаць мітынгоўцаў.

ЛІГАБізнэсІнфарм сабрала дзесяць прыкладаў уладальнікаў і кіраўнікоў кампаній, якія аказваюць падтрымку пратэстоўцам.

Дзмітрый Шымкоў, гендырэктар Майкрасофт - Украіна

Напачатку снежня Дзмітрый Шымкоў часова склаў паўнамоцтвы і адправіўся на Майдан. Там ён чысціў снег, наведваў мітынгі і абараняў Майдан ад нападаў. Пасля таго, як на Майдане быў створаны Адкрыты ўніверсітэт, пачаў чытаць лекцыі для актывістаў.

Сяргей Пятрэнка, гендырэктар Яндэкс-Украіна

Заклікаў грамадскасць байкатаваць тавары і паслугі, якія вырабляюць кампаніі дэпутатаў Партыі рэгіёнаў, адмаўляцца ад усялякіх зносінаў з імі. Сам дзейнічае паводле такога прынцыпу.

Яўген Уткін, заснавальнік квазар-Мікра і KM Core

Праводзіў лекцыі ў Адкрытым універсітэце Майдана на тэму «Трэцяя ўкраінская рэвалюцыя. Што далей?». Браў удзел у мітынгах.

Алег Свінарчук, прэзідэнт карпарацыі «Багдан»

Карпарацыя Багдан заявіла аб падтрымцы Еўрамайдана яшчэ ў снежні. Тады яна прадставіла аўтобусы для бясплатнай дастаўкі актывістаў з Чаркасаў, дзе знаходзяцца вытворчыя магутнасці «Багдана», у Кіеў.

Пазіцыя Алега Свінарчука і ягонай кампаніі да гэтага часу не змянілася. Да прыкладу, пасля прыняцця законаў 16 студзеня, у прыватнасці, устанаўлення забароны на нашэнне касак падчас масавых мерапрыемстваў, Свінарчук праводзіў пасяджэнне савета дырэктараў у касцы.

Арцём Ткачэнка, кіраўнік праўлення ВіДзі АўтаСіці, віцэ-прэзідэнт VD Group

Наведвае мітынгі, будуе барыкады. Заклікае байкатаваць прадукцыю кампаній, якія належаць Партыі рэгіёнаў.

Максім Плахтый, уладальнік сэрвісу па продажы квіткоў Карабас, і Юрый Чайка, заснавальнік аплатнай сістэмы MoneXy.

Арганізавалі на Майдане IT-палатку - цэнтр тэхнічнай падтрымкі пратэстуючых. Для пратэстоўцаў там арганізаваны інтэрнэт-доступ, для гэтага былі спецыяльна закупленыя планшэты. Акрамя таго, там можна атрымаць кансультацыі, напрыклад, што тычацца наладжвання працы мабільных прылад. Акрамя таго, арганізатары ствараюць інтэрнэт-рэсурсы для інфармавання аб падзеях, якія адбываюцца на Майдане, і для пошуку зніклых актывістаў.

Дзмітрый Барысаў, саўладальнік «Сям'і рэстаранаў Дзімы Барысава»

Корміць булёнам і поіць гарбатай актывістаў у сваіх рэстаранах. Адзін з іх знаходзіцца непасрэдна на Майдане.

Барыс Філатаў, уладальнік ГЦ Пасаж (Днепрапятроўск)

Трансляваў на вонкавым экране гандлёвага цэнтра 5 канал, а таксама прадстаўляў пратэстоўцам у Днепрапятроўску будынак ГЦ, дзе можна было сагрэцца. Сцвярджае, што быў падвергнуты за гэта пераследам з боку ўладаў. На гэты момант выехаў за мяжу.

Леў Парцхаладзэ, прэзідэнт Канфедэрацыі будаўнікоў Украіны

Удзельнічаў у мітынгах на Майдане.

Георгій Кіквадзэ, дырэктар па стратэгіі і інвестыцыях Тэра фуд

Публічна падтрымліваў Еўрамайдан. За гэта яму як грамадзяніну Грузіі было адмоўлена ва ўездзе ва Украіну.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках