29 красавiка 2024, панядзелак, 19:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС Кітая: Мы паважаем тэрытарыяльную цэласнасць Украіны

29

Кітай глыбока заклапочаны сітуацыяй, якая склалася ва Украіне.

Пекін заклікае зацікаўленыя бакі імкнуцца да палітычнага развязання рознагалоссяў з дапамогай дыялогу і перамоў на аснове павагі міжнароднага права і нормаў міжнародных стасункаў для забеспячэння міру і стабільнасці ў рэгіёне, заявіў сёння афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Цынь Ган.

Так кітайскі дыпламат пракаментаваў паводле просьбы журналістаў сітуацыю, якая склалася ва Украіне, паведамляе «Сіньхуа».

Савет федэрацыі Расеі 1 сакавіка даў згоду прэзідэнту РФ Уладзіміру Пуціну на выкарыстанне ўзброеных сілаў Расеі на тэрыторыі Украіны ў сувязі з пагрозай жыцця расейскім грамадзянам, суайчыннікам і асабістаму складу вайсковага кантынгенту войскаў Расеі ў гэтай краіне.

«Мы вельмі асуджаем гвалтоўныя акты, якія ўзніклі ў папярэднія дні ва Украіне», - адзначыў Цынь Ган, дадаўшы, што Кітай заўсёды заклікаў зацікаўленыя бакі Украіны да мірнага развязання ўнутраных рознагалоссяў у рамках закона, рэальнай абароны законных інтарэсаў украінскага народа розных нацыянальнасцяў і больш хуткага аднаўлення звычайнага рэжыму сацыяльнага парадку.

Кітай здаўна прытрымліваецца прынцыпу неўмяшання ва ўнутраныя справы, паважае незалежнасць, суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць Украіны, канстатаваў ён.

Кітайскі бок будзе пільна сачыць за ходам развіцця сітуацыі ва Украіне, адзначыў прадстаўнік кітайскага знешнепалітычнага ведамства.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках