29 красавiка 2024, панядзелак, 18:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША пагражаюць Расеі эканамічнай блакадай

67
ЗША пагражаюць Расеі эканамічнай блакадай

Дзяржсакратар ЗША Джон Кэры рэзка асудзіў дзеянні Расеі ў Крыме.

Ён прыгразіў расейскім уладам міжнароднымі санкцыямі аж да замарожвання рахункаў і гандлёвай блакады. «Проста неймаверна, што ў XXI стагоддзі можна паводзіць сябе так, нібыта на двары XIX стагоддзе, - урывацца ў іншую краіну паводле абсалютна надуманых падставаў», - заявіў Кэры ў эфіры амерыканскага тэлеканала CBS.

Тое, што зараз адбываецца ў Крыме, - «нечуваны акт агрэсіі» з боку Расеі, мяркуе Кэры. З ягоных слоў, ЗША і іншыя заходнія дзяржавы гатовыя сурова пакараць Расею за ўварванне на Украіну, у тым ліку, з дапамогай палітычных і эканамічных санкцый - такіх як забарона на выдачу віз расейскім чыноўнікам, блакаванне іх замежных рахункаў і гандлёвая ізаляцыя Расеі, піша РБК.

Разам з тым дзяржсакратар ЗША паказаў, што ў Расеі яшчэ ёсць магчымасць «зрабіць правільны выбар» і зняць міжнародную напружанасць вакол яе дзеянняў ва Украіне.

Пра магчымасць палітычнай і эканамічнай ізаляцыі Расеі ў выпадку агрэсіўных дзеянняў у Крыме ў тэлефоннай размове з Уладзімірам Пуціным ужо заявіў прэзідэнт ЗША Барак Абама. Расейскую палітыку таксама раскрытыкаваў генеральны сакратар НАТА Андэрс Фог Расмунсэн, які назваў расейскія дзеянні пагрозай міру і бяспецы Еўропы.

Адзначым, што Вялікабрытанія, ЗША, Канада і Францыя ўжо заявілі аб прыпыненні падрыхтоўкі да ўдзелу ў саміце G-8 у Сочы ў чэрвені 2014 года.

Напісаць каментар 67

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках