8 траўня 2024, Серада, 15:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Джон Кэры развярнуў самалёт дзеля перамоваў адносна Украіны

15
Джон Кэры развярнуў самалёт дзеля перамоваў адносна Украіны

Дзяржсакратар ЗША Джон Кэры наважыў застацца ў Еўропе для працягу перамоваў адносна Украіны.

Ён вяртаўся з Саудаўскай Аравіі ў ЗША, і калі самалёт быў на дазапраўцы ў аэрапорце ў Ірландыі, была прынятая пастанова накіравацца не ў бок Амерыкі, а ў Парыж.

Менавіта там у панядзелак магчымая сустрэча Кэры з міністрам замежных спраў Расеі Сяргеем Лаўровым, паведамляе ТСН.

У суботу адбылася тэлефонная размова Лаўрова з Кэры. Яны дамовіліся працягнуць абмеркаванне крызіснай сітуацыі ва Украіне. Сам Лаўроў заявіў, што Расея і Захад цяпер «збліжаюць» падыходы да гэтага пытання. «Апошняя сустрэча з дзяржсакратаром ЗША Джонам Кэры ў Гаазе і мае кантакты з Нямеччынай, Францыяй і шэрагам іншых краін паказваюць, што намячаецца напаўненне магчымай сумеснай ініцыятывы, якая магла б быць прапанаваная нашым украінскім калегам», - заявіў ён.

Дэталі ініцыятывы Лаўроў не канкрэтызаваў. У ноч з 28 на 29 сакавіка аб сітуацыі ва Украіне па тэлефоне пагаварылі і прэзідэнты Расеі і ЗША Уладзімір Пуцін і Барак Абама. Пасля чаго прэс-службы кіраўнікоў Расеі і ЗША далі супрацьлеглыя справаздачы аб выніках гутаркі. Прэс-служба Крамля паведаміла, што падчас размовы Уладзімір Пуцін распавёў Бараку Абаме пра «разгул экстрэмістаў» ва Украіне і «прапанаваў разгледзець магчымыя крокі міжнароднай супольнасці ў садзейнічанні стабілізацыі становішча».

Затое прэс-служба Белага дома заявіла, што прэзідэнт Барак Абама паведаміў Пуціну аб тым, што ўрад Украіны працягвае дэманстраваць падыход, накіраваны на зніжэнне напружанасці, рыхтуецца да дэмакратычных выбараў і канстытуцыйнай рэформы. «Прэзідэнт ЗША настойвае на тым, што Расея павінна падтрымліваць гэты працэс і пазбягаць далейшых правакацый накшталт нарошчвання ўзброеных сіл на мяжы з Украінай. Прэзідэнт Абама падкрэсліў, што ЗША працягнуць падтрымліваць урад Украіны і народ Украіны з мэтай дээскалацыі. Кіраўнік Белага дома падкрэсліў, што паляпшэнне сітуацыі магчыма толькі пры ўмове, што Расея выведзе войскі і не будзе больш парушаць тэрытарыяльную цэласнасць Украіны», - адзначаюць амерыканцы.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках