26 красавiка 2024, Пятніца, 21:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віталь Рымашэўскі: Лукашэнка гатовы ўсадзіць нож у спіну Украіне

14
Віталь Рымашэўскі: Лукашэнка гатовы ўсадзіць нож у спіну Украіне

Запэўніванні дыктатара аб адсутнасці пагрозы для Украіны з поўначы - не больш, чым словы.

Пра гэта заявіў сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» (БХД) Віталь Рымашэўскі, каментуючы сайту charter97.org сустрэчу Лукашэнкі і Турчынава.

«Адзінае, у чым Лукашэнка пераканаў людзей за час свайго праўлення, гэта тое, што яго словам давяраць нельга. У тым ліку яго запэўненням наконт адсутнасці пагрозы для Украіны з поўначы. Спадзяюся, ва ўкраінскага кіраўніцтва ілюзій наконт яго паводзінаў няма», - сказаў ён.

Палітык падкрэсліў, што ніякіх зменаў не адбываецца: расейскія знішчальнікі па-ранейшаму перадыслакаваныя бліжэй да ўкраінскай мяжы і няма ніякіх дзеянняў па вывадзе расейскіх войскаў з Беларусі.

«Па сутнасці цяпер ідзе падрыхтоўка да ўдзелу Беларусі ў вайне з Украінай на баку Расеі. І нягледзячы ні на якія вусныя запэўніванні, ёсць факты правядзення сумесных вайсковых вучэнняў на беларуска-украінскай мяжы і прызнання акупацыі Крыма, а гэта ўжо вельмі сур'ёзныя рэчы. І калі адбудзецца ваеннае ўварванне з тэрыторыі нашай краіны, то для Украіны гэта, безумоўна будзе катастрофай і нажом у спіну», - адзначыў Рымашэўскі.

Нагадаем, 29 сакавіка беларускі дыктатар сустрэўся з выконваючым абавязкі прэзідэнта Украіны Аляксандрам Турчынавым. Перамовы адбыліся ў Ляскавічах Гомельскай вобласці, на мяжы дзвюх дзяржаў.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках