30 красавiка 2024, aўторак, 17:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навапалачанін з-за памылкі банкамата зняў з карткі Br1,7 млрд

31
Навапалачанін з-за памылкі банкамата зняў з карткі Br1,7 млрд

Рабочы з Наваполацка з-за збою ў банкаўскай сістэме за 9 месяцаў атрымаў на картку Br1,7 млрд.

Пра гэта паведаміла карэспандэнту БелТА афіцыйны прадстаўнік упраўлення СК РБ па Віцебскай вобласці Іна Гарбачова.

З красавіка 2013 года па студзень 2014-га 32-гадовы навапалачанін здымаў грошы са свайго карт-рахунку. Аднак на балансе аперацыя спісання грашовых сродкаў не адлюстроўвалася. Мужчына ж, пэўна ведаючы пра тое, што не валодае той колькасцю грошай, якія паступалі на картку, а іх сума шматкроць пераўзыходзіць наяўныя ў яго рэальныя даходы, усё роўна сістэматычна здымаў грошы і распараджаўся імі па сваім меркаванні.

Збой у праграмным забеспячэнні, які прывёў да фінансавых страт, быў выяўлены падчас правядзення планавай праверкі супрацоўнікамі банка, у сувязі з чым яны звярнуліся ў праваахоўныя органы. Па заяве супрацоўнікамі аддзела па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Наваполацкага ГАУС была праведзеная праверка, у выніку якой устаноўлена, што банку нанесеная маёмасная шкода ў асабліва буйным памеры. У дачыненні да трымальніка карт-рахунку ўзбуджаная крымінальная справа па ч.4 арт.209 (махлярства ў асабліва буйным памеры) КК Рэспублікі Беларусь.

У цяперашні час праводзяцца першапачатковыя следчыя дзеянні. Следчымі прымаюцца ўсе неабходныя меры, якія садзейнічаюць кампенсацыі нанесенай шкоды. На маёмасць падазраванага накладзены арышт.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках