30 красавiка 2024, aўторак, 17:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Los Angeles Times: Заканчэнне канфлікту не адказвае мэтам Пуціна

1
Los Angeles Times: Заканчэнне канфлікту не адказвае мэтам Пуціна

Пагадненне ў Жэневе - капітуляцыя Захаду перад Пуціным.

"На фоне песімістычных чаканняў для заходніх дыпламатаў стала сюрпрызам тое, што Расея падпісала пагадненне, якое заклікае ўзброеных сепаратыстаў на Усходняй Украіне скласці зброю і вызваліць урадавыя будынкі, якія яны займалі на працягу некалькіх тыдняў", - піша The Los Angeles Times (пераклад - Inopressa.ru), але адзначае "відавочную негатоўнасць Расеі гарантаваць тое, што гэтыя ўмовы будуць хутка і выразна праведзеныя ў жыццё".

Уладзімір Пуцін хоча вярнуць уплыў, які ён меў на Украіне да звяржэння Віктара Януковіча, мяркуе аўтар артыкула. "Іншая мэта Пуціна - дыскрэдытаваць прэзідэнцкія выбары на Украіне, прызначаныя на 25 траўня. Галасаванне, якое паўсюдна лічыцца сумленным і ўсеагульным, надасць легітымнасць цэнтральнаму ўраду ў Кіеве, што падарве прэтэнзіі Расеі на абарону рускамоўных украінцаў", - разважае аўтар артыкула.

На сустрэчы ў Жэневе ў чацвер прысутнічалі кіраўнік расейскага МЗС Сяргей Лаўроў, дзяржсакратар ЗША Джон Кэры, вярхоўны старшыня ЕЗ па замежных справах Кэтрын Эштан і выконваючы абавязкі міністра замежных спраў Украіны Андрэй Дзешчыца, нагадвае выданне.

"Дыпламаты распрацавалі план з васьмі параграфаў па "дээскалацыі" ўкраінскага крызісу, але меркаваныя ім абавязацельствы раззброіць "усе незаконныя ўзброеныя групоўкі" і вярнуць кантроль над урадавымі будынкамі іх "законным уладальнікам" апынуліся ўразлівымі для грубай ілжывай інтэрпрэтацыі", - гаворыцца ў публікацыі.

Лідары сепаратыстаў сцвярджаюць, што ўрад у Кіеве нелегітымны. "Яны таксама заяўляюць, што загад аб раззбраенні выкарыстоўваецца і ў дачыненні і да нацыянальнай гвардыі Украіны, і да груп, якія падтрымліваюць кіраўніцтва ў Кіеве, такім як ультранацыяналістычны "Правы сектар", - адзначае газета.

Палітолагі крытыкуюць Жэнэўскае пагадненне за тое, што яно не вырашыла праблему размяшчэння 40 тыс. расейскіх вайскоўцаў уздоўж усходняй мяжы Украіны, а таксама не згадваў захоп Крыма Масквой.

"У дакуменце наогул не гаворыцца пра расейскую агрэсію", - напісаў расейскі эканаміст і былы дарадца Крамля Андрэй Іларыёнаў у крытычным разборы пагаднення.

Гэтая капітуляцыя перад тэрытарыяльным захопам спрыяе ажыццяўленню задумы Пуціна пра тое, каб Украіна была падзеленая на саюзнае Расеі альбо анэксаванае аўтаномнае ўтварэнне на ўсходзе і аслабленую заходнюю частку.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках