30 красавiка 2024, aўторак, 17:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паблізу Луганску сепаратысты паранілі міліцыянта

1
Паблізу Луганску сепаратысты паранілі міліцыянта

У горадзе Рубежнае Луганскай вобласці падчас правядзення мітынгу супрацоўніку міліцыі былі прычыненыя цялесныя пашкоджанні.

Пра гэта паведаміў аддзел сувязяў з грамадскасцю Упраўлення МУС Украіны ў Луганскай вобласці.

У нядзелю, 20 красавіка, у горадзе Рубежнае на плошчы Леніна праходзіў мітынг. Ахову грамадскага парадку забяспечвалі супрацоўнікі Рубяжанскага гарадскога аддзела міліцыі. «Усе супрацоўнікі міліцыі былі ў форменнай вопратцы, экіпіяваныя спецсродкамі, - гаворыцца ў паведамленні. - Падчас правядзення мерапрыемства, група неўстаноўленых асоб спрабавала здзейсніць правакацыйныя дзеянні, падчас стрымання якіх малодшаму сяржанту міліцыі 1989 г.н. былі прычыненыя цялесныя пашкоджанні ў выглядзе рэзаных і ірваных ранаў верхняй губы».

Разглядаецца пытанне аб унясенні гэтага факту ў Адзіны рэестр дасудовых расследаванняў з прычыны нанясення цялесных пашкоджанняў работніку міліцыі. Прымаюцца меры ў высвятленні асобы, якая прычыніла цялесныя пашкоджанні супрацоўніку міліцыі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках