29 красавiка 2024, панядзелак, 19:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пётр Парашэнка: Прыярытэт - вяртанне Крыма

11
Пётр Парашэнка: Прыярытэт - вяртанне Крыма

Адной з прыярытэтных задач новаабранага прэзідэнта Украіны стане рашэнне «крымскага пытання».

Пра гэта заявіў Пётр Парашэнка, які, па папярэдніх дадзеных, лідзіруе на выбарах кіраўніка дзяржавы, піша «Інтэрфакс».

«Адным з першых прыярытэтаў дзейнасці прэзідэнта, усёй украінскай улады будзе рашэнне «крымскага пытання»: вяртанне Крыма Украіне, абарона ўкраінцаў, якія пражываюць у Крыме і з-за свайго «ўкраінства» цяпер адчуваюць надзвычай высокі ціск», - сказаў ён на брыфінгу ў панядзелак у Кіеве.

Пётр Парашэнка выступае за распрацоўку новых міжнародных дамоваў калектыўнай бяспекі. Паводле яго слоў, гэтага патрабуе сітуацыя, якая ўзнікла ў сувязі з Крымам. «Ніводнай міжнароднай падставы для анэксіі Крыма не існуе», - падкрэсліў кандыдат у прэзідэнты, адзначыўшы, што дадзеная праблема з'яўляецца не толькі праблемай Украіны.

У сувязі з гэтым ён нагадаў, што Украіна будзе адстойваць права на сваю тэрыторыю ў міжнародных судах. «Павінен быць распрацаваны новы дакумент па бяспецы... Цяпер, калі б сёння быў у нас новы дакумент па бяспецы, ніводнага такога крызісу глабальнага, звязанага да Крымам, не было б», - сказаў палітык.

Па словах Парашэнкі, прыярытэтам знешняй палітыкі Украіны будзе еўраінтэграцыя.

«Прыярытэтам новай улады будзе еўраінтэграцыя, яна атрымала вялікую падтрымку сярод выбаршчыкаў, якія ўзялі ўдзел у прэзідэнцкіх выбарах», - сказаў ён.

Пётр Парашэнка таксама заявіў пра намер да інаўгурацыі правесці сустрэчы «на вышэйшым узроўні, якія будуць садзейнічаць падрыхтоўцы парадку дня для першых тыдняў (яго) дзейнасці на пасадзе прэзідэнта».

Па словах кандыдата, гэтая дзейнасць будзе актыўнай.

«Маем рашучыя і амбіцыйныя планы па мадэрнізацыі краіны. Прыярытэты: барацьба з карупцыяй, незалежная судовая галіна ўлады», - падкрэсліў Пётр Парашэнка.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках