29 красавiка 2024, панядзелак, 18:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Падаткавікі: Павальных праверак ІП з 1 ліпеня не будзе

14
Падаткавікі: Павальных праверак ІП з 1 ліпеня не будзе

Міністэрства па падатках і зборах Беларусі не плануе масавых праверак прадпрымальнікаў з 1 ліпеня.

У гэты дзень уступіць у сілу норма аб абавязковай наяўнасці ў іх суправаджальных дакументаў на ўвезены тавар, піша "Інтэрфакс".

"Норма аб тым, што тавар увозіцца па дакументах, уступае ў сілу з 1 ліпеня, адпаведна, з гэтай даты могуць прымяняцца адпаведныя меры (за парушэнне патрабавання). Адзін з напрамкаў дзейнасці падатковых органаў - правядзенне кантрольных мерапрыемстваў, натуральна, будзем іх праводзіць і пасля 1 ліпеня, аднак гэта не значыць, што з 1 ліпеня будуць павальныя масавыя праверкі", - заявіў на прэс-канферэнцыі ў панядзелак у Менску начальнік галоўнага ўпраўлення падаткаабкладання фізічных асоб МПЗ Міхаіл Расолька.

Пры гэтым на прэс-канферэнцыі прагучала парада ІП не зацягваць з падрыхтоўкай і рэгістрацыяй вопісу рэшткаў партый тавараў, увезеных да ўступлення ўказа ў сілу без дакументаў. Мяркуецца, што прадпрымальнікі павінны скласці вопіс па стане на 1 ліпеня, які да 30 ліпеня рэгіструюць у падатковым органе.

У сувязі з гэтым старшыня Беларускага саюза прадпрымальнікаў Аляксандр Калінін сказаў: "На 1 ліпеня трэба скласці вопіс - і ў прадпрымальніка легалізуецца той тавар, які быў увезены да гэтай даты (без дакументаў), таму калі прыходзіць праверка - усё ў парадку".

"Мы не бачым магчымасці прад'явіць нейкія санкцыі на працягу ліпеня (за наяўнасць тавару без дакументаў): указ прадугледжвае пераходны месяц на легалізацыю рэшткаў і рэалізацыю па гэтых спісах", - дадаў Расолька.

Прадстаўнік МПЗ дадаў, што рэшткі тавараў па вопісу можна рэалізоўваць да 1 сакавіка наступнага года. "Пасля 1 сакавіка 2015 года за рэалізацыю тавараў з парушэннем умоў указа прадугледжаная адміністрацыйная адказнасць - штраф да 50 базавых велічынь (1 . б.в = Br150 тыс.) з канфіскацыяй або без яе", - сказаў ён.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках