29 красавiка 2024, панядзелак, 18:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Павелічэнне паставак расейскай нафты не выратуе эканоміку Беларусі

8
Павелічэнне паставак расейскай нафты не выратуе эканоміку Беларусі

Беларускія ўлады шукаюць новыя схемы папаўнення бюджэту на выпадак страты нафтавых бонусаў.

Беларусь просіць Расею з 2015 года павялічыць штогадовыя аб'ёмы паставак нафты з 23 мільёнаў тон да 24 мільёнаў, паведаміў міністр энергетыкі РФ Аляксандр Новак журналістам у кулуарах Санкт-Пецярбургскага міжнароднага эканамічнага форуму. Навошта беларускі ўрад папрасіў на мільён тон расейскай нафты больш, і ці змогуць айчынныя НПЗ яе перапрацаваць?

Дырэктар па даследаваннях Ліберальнага клуба Яўген Прэйгерман мяркуе, што Крэмль усё ж такі не збіраецца ісці на саступкі беларускім уладам, якія дамагаюцца адмены экспартных пошлін на нафтапрадукты, піша «Завтра твоей страны».

- Калі Расея і адменіць пошліны, то наўзамен, хутчэй за ўсё, увядзе падатак на здабычу карысных выкапняў. А гэта значыць, што прыбытак Беларусі ў любым выпадку будзе істотна менш, чым цяпер, - адзначае эксперт.

Менавіта таму, мяркуе аналітык, беларускі бок спрабуе знайсці магчымасці пакрыць нафтавыя бонусы, якія губляе.

- Атрыманне дадатковага мільёна тон нафты для перапрацоўкі можа стаць крокам у гэтым кірунку. Беларускі бок можа нешта выйграць за кошт колькасці перапрацаванай нафты. Магчыма, што тут акрамя дзяржаўнага бюджэту ёсць і інтарэсы прыватных асоб, якія так ці інакш завязаныя на нейкіх схемах, - не выключае эканаміст.

У той жа час эксперты сумняюцца, што Мазырскі і Наваполацкі заводы ў стане перапрацаваць 24 мільёна тон нафты.

Як адзначае Аляксандр Новак, на сённяшні дзень беларускія НПЗ могуць перапрацаваць максімум 23 мільёна тон нафты.

Паводле яго слоў, беларускі бок просіць больш нафты з улікам таго, што на НПЗ праводзіцца мадэрнізацыя, і магчымасці перапрацоўкі на двух заводах будуць павялічаныя сумарна на адзін мільён тон.

Зрэшты, дырэктар па даследаваннях Ліберальнага клуба падкрэслівае: нават калі мадэрнізацыя будзе праведзеная, беларускую эканоміку дадатковы мільён расейскай нафты не выцягне з глыбокага крызісу.

- Нашу эканоміку могуць выратаваць ад краху мільярдныя грашовыя ўліванні з боку Расеі, - лічыць Яўген Прэйгерман.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках