29 красавiка 2024, панядзелак, 13:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: «зялёныя чалавечкі» у Менску

38

Расейскіх дэсантнікаў заўважылі каля кінатэатра «Вільнюс» у беларускай сталіцы.

Пра гэта сайту charter97.org распавёў адзін з чытачоў. Ён таксама пераслаў у рэдакцыю фатаграфіі расейскіх вайскоўцаў.

«Расейскія дэсантнікі без апазнавальных знакаў. Вуліца Каліноўскага, Менск. Аўтобус заехаў на стаянку каля былога кінатэатра «Вільнюс». «Зялёныя чалавечкі» адправіліся да банкамата і ў краму», - піша чытач.

Нагадаем, расейскія вайскоўцы прыбылі ў Беларусь для ўдзелу ў парадзе ў дзень вызвалення Менска ад нямецка-фашыстоўскіх захопнікаў. Таксама ў парадзе возьмуць удзел бамбавікі Су-34 ВПС РФ, якія праляцяць над беларускай сталіцай.

Напісаць каментар 38

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках