29 красавiка 2024, панядзелак, 18:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейцаў спалохала перспектыва вайны з Украінай

30
Расейцаў спалохала перспектыва вайны з Украінай

Жыхароў Расеі напалохала перспектыва вайны з Украінай, а таксама зацяжных узброеных сутыкненняў у Данбасе.

Такія асцярогі выказалі 68 і 84 адсоткі апытаных адпаведна. Пра гэта паведамляе ў пятніцу, 27 чэрвеня, «Інтэрфакс» са спасылкай на звесткі «Левада-цэнтра».

Большасць расейцаў мяркуюць, што краіна павінна актыўна падтрымліваць апалчэнцаў на паўднёвым усходзе Украіны, на карысць гэтага выказаліся 59 адсоткаў. Толькі 20 адсоткаў думаюць, што Расея не павінна ўмешвацца ў канфлікт.

На думку 41 адсотка апытаных, Расея мела права далучыць Крым. Толькі 7 адсоткаў назвалі гэта «анэксіяй».

Апытанне паказала, што для 91 адсотка апытаных асноўная крыніца інфармацыі - тэлевізія, 26 адсоткаў даведаюцца навіны ад сяброў, сваякоў або суседзяў, 17 адсоткаў сочаць за інтэрнэт-выданнямі, 11 адсоткаў слухаюць радыё, 10 адсоткаў прыпадае на сацсеткі, а 9 і 2 адсоткі - на газеты і часопісы адпаведна.

Пры гэтым 79 адсоткаў мяркуюць, што расейскія журналісты не скрыўляюць інфармацыю, аб неаб'ектыўнасці гавораць толькі 14 адсоткаў. Замежным СМІ давяраюць менш: толькі 18 адсоткаў уважаюць іх за сумленныя, аб непрафесіяналізме заходніх СМІ выказаліся 64 адсоткі.

У апытанні ўзялі ўдзел 1600 рэспандэнтаў, яно праводзілася ў 134 населеных пунктах 46 рэгіёнаў Расеі.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках