27 красавiка 2024, Субота, 11:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сепаратысты рыхтуюць наступ на Марыупаль

27
Сепаратысты рыхтуюць наступ на Марыупаль

Прыкрыццё ім забяспечвае артылерыя з тэрыторыі Расеі.

Пра гэта паведаміў народны дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны Алег Ляшко ў сваім акаўнце ў сацыяльнай сетцы "Фэйсбук".

"Дзве ночы запар з расейскай тэрыторыі абстрэльвалі нашу памежную заставу "Сядоў" у Новоазоўскім раёне Данецкай вобласці. У выніку застава знішчаная цалкам, ёсць забітыя і параненыя сярод памежнікаў і добраахвотнікаў з батальёна "Днепр-1". Відавочна, расейскія акупанты рыхтуюць наступ на Марыупаль і Прыазоўе агулам", - паведаміў Ляшко.

Крыніцы ў асяроддзі сепаратыстаў раней паведамілі, што яны пачалі баі за выхад да Азоўскага мора ў раёне Новаазоўск. У ДНР заяўляюць, што пасля працяглых баёў перайшлі ў наступ і блакавалі дзве групоўкі ўкраінскіх войскаў.

Складаная сітуацыя захоўваецца ў памежных раёнах на поўдні Данецкай вобласці. З пансіянатаў у Сядоў сталі ў экстраным парадку выязджаць людзі. Акрамя таго, вядзецца абстрэл у сёлах Халоднае і Абрыў. У Марыупалі адкрываюць бамбасховішчы.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках