28 красавiка 2024, Нядзеля, 10:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Спыненая справа супраць ахоўніка, які напаў на распаўсюдніка газеты «Новы час»

8
Спыненая справа супраць ахоўніка, які напаў на распаўсюдніка газеты «Новы час»

15 студзеня адбылося трэцяе паседжанне суда ў справе супраць ахоўніка магілёўскага крамы «777» Прохарава, які перашкаджаў актывісту Віктару Чаравухіну распаўсюджваць незалежную газету «Новы час».

5 лістапада 2014 года ахоўнік Прохараў выштурхаў актывіста з крамы і прыгразіў, што калі яшчэ хоць раз пабачыць яго ў краме з газетамі, то задушыць.

- Гэта быў новы ахоўнік. Ён назваў газету «Новы час» фашысцкай, а мяне БНФаўцам. Схапіў і пачаў душыць. У мяне былі дробныя ранкі, - сказаў Віктар Чаравухін ПЦ «Вясна».

8-га лістапада актывіст КХП-БНФ выклікаў участковага, якому распавёў пра інцыдэнт і напісаў адпаведную заяву ў міліцыю. Паводле вынікаў апытання ахоўніка крамы інцыдэнт, які меў месца, пацвердзіўся. На ахоўніка склалі пратакол. Ахоўніка крамы «777», якая размешчаная па вуліцы Чэлюскінцаў у Магілёве, абвінавацілі паводле арт.9.3 КаАП «Абраза».

40-гадовы ахоўнік у сваім выступе падчас першага пасяджэння суда назваў газету «Новы час» фашысцкай і сказаў, што, на ягоную думку, такія газеты прывялі да падзеяў ва Украіне. Тым часам ён адмаўляў, што асабіста называў Віктара Чаравухіна фашыстам. Газета, як мяркуе Прохараў, утрымлівае фашысцкі, нацысцкі і нацыяналістычны змест.

Суддзя Кастрычніцкага суда г. Магілёва Таццяна Міхайлава палічыла паказанні В.Чаравухіна супярэчлівымі: згодна з суддзёй, яны не знайшлі пацверджання падчас вывучэння абставінаў справы. У той жа час суддзя палічыла, што Прохараў паслядоўна даказаў, што не называў Чаравухіна фашыстам. Такім чынам, віну ахоўніка ў абразе актывіста суд палічыў не даказанай і спыніў справу супраць яго.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках