29 красавiка 2024, панядзелак, 19:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Святлана Калінкіна: Нас пасадзілі на «кручок» напярэдадні выбараў

10
Святлана Калінкіна: Нас пасадзілі на «кручок» напярэдадні выбараў

Вярхоўны суд Беларусі пакінуў у дзеянні папярэджанне Міністэрства інфармацыі газеце «Народная воля».

Суд падтрымаў пастанову ведамства аб тым, што ў сваёй аўтарскай калонцы «На ланцуг!» Святлана Калінкіна распаўсюджвала ілжывую інфармацыю аб немагчымасці Беларусі пакінуць ЕАЭС паводле ўласнага жадання. Сама журналістка ў каментары «Нашай Нiве» патлумачыла, што такая пастанова суда - хутчэй за ўсё падрыхтоўка да выбараў 2015 года.

«Я думаю, што пастанова Міністэрства інфармацыі не звязаная з патрабаваннем аб плюралізме меркаванняў у нашай краіне, - сказала яна. - Хутчэй за ўсё, тут справа ў надыходзячых прэзідэнцкіх выбарах. Усе ведамствы да іх рыхтуюцца. Міністэрства інфармацыі традыцыйна разумее, што яно адказнае за тое, каб незалежныя крыніцы інфармацыі былі «на кручку», выносіць папярэджанні незалежным СМІ. Я не выключаю, што гэта такі кручок, на які нас падвесілі.

Дзеянне першага папярэджання яшчэ не скончылася. Яно было вынесенае нам за адкрыты ліст Аляксандру Лукашэнку ад жонкі асуджанага былога галоўнага ўрача Касцюковіцкай лякарні. Нас абвінавацілі ў ціску на суд. Дарэчы, пасля публікацыі ліста лекару змянілі прысуд з шасці гадоў да трох гадоў, і гэта азначае, што ў пісьме ўсё ж былі нейкія элементы праўды. На жаль, у нашых умовах абскардзіць пастановы Мінінфармацыі немагчыма. І адкрыты ліст да Лукашэнкі таксама караецца законам».

Нагадаем, што згодна з законам Беларусі, Міністэрства інфармацыі можа ініцыяваць закрыццё СМІ, якое атрымала два папярэджанні на працягу аднаго года. Таму, фактычна, «Народную волю» могуць зачыніць у кожны момант.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках