6 траўня 2024, панядзелак, 8:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы: Апельсінавы сок выявіўся болей карысны за апельсіны

4
Навукоўцы: Апельсінавы сок выявіўся болей карысны за апельсіны

Да такой высновы прыйшлі нямецкія навукоўцы.

Біёлагі Універсітэта Хоэнахайм у нямецкім Штутгарце высветлілі, што біядаступнасць караціноідаў і флаваноідаў у апельсінавым соку значна вышэй, чым у саміх гэтых цытрусавых.

Вынікі іх даследаванняў надрукаваныя ў Journal of Agricultural and Food Chemistry, піша «Новое время».

Для сваёй працы навукоўцы параўналі хімічны склад простага гамагената апельсінаў і таго апельсінавага соку, які з іх атрымліваецца паводле класічнай тэхналогіі (у тым ліку з імгненнай пастэрызацыяй). Храматаграфія паказала, як на розных этапах працэсу змяняецца канцэнтрацыя флаваноідаў, караціноідаў, вітаміну С і шэрагу іншых рэчываў.

Пасля навукоўцы праверылі біядаступнасць - тое, наколькі добра гэтыя рэчывы засвойваюцца арганізмам чалавека.

Атрыманыя звесткі пацвердзілі атрыманыя раней даныя аб тым, што выцісканне соку сур'ёзна памяншае канцэнтрацыю караціноідаў і флаваноідаў (на вітамін С яно амаль не паўплывала), але іх біядаступнасць значна вырасла. Да прыкладу, калі прыняць за 100% колькасць караціноідаў у апельсіне, то з соку чалавек засвоіць з іх блізу 30%. Калі ж ён проста вып'е сок, то адпаведная лічба складзе ўсяго 12 адсоткаў.

Праца закранула толькі вышэйпералічаныя рэчывы, праз што яе нельга пераносіць на іншыя, да прыкладу, на клятчатку або цукар.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках