28 красавiка 2024, Нядзеля, 11:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У лютым зноў падаражэюць цыгарэты

4
У лютым зноў падаражэюць цыгарэты

Некаторыя віды цыгарэт падаражэюць у Беларусі ў лютым.

Пра гэта паведамілі БелТА ў Міністэрстве падаткаў і збораў.

Самыя танныя цыгарэты першай коштавай групы падаражэюць на Br100-400. Больш за ўсё вырасце кошт на такія цыгарэты, як "Менск", "Менск 7" (з Br7400 да Br7800), лінейку Alliance і More (з Br8000 да Br8400).

Цыгарэты другой коштавай групы стануць даражэйшымі на Br400-600. Больш прыкметна ў гэтым выпадку падрастуць у кошце некаторыя віды Pall Mall - з Br11500 да Br12100.

У трэцяй коштавай групе падаражанне будзе ад Br400 да Br1000. Больш за ўсё адчуюць на сабе гэта аматары Vogue, якім прыйдзецца плаціць за пачак не Br18500, а ўжо Br19500.

Як паведамлялася, з пачатку года ў Беларусі падаражэлі многія віды цыгарэт, аднак з 12 студзеня максімальныя рознічныя кошты былі зніжаныя да ўзроўню снежня 2014 г. для кожнай маркі цыгарэт з фільтрам, што вырабляюцца ў Беларусі і ўвозяцца на яе тэрыторыю.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках