28 красавiка 2024, Нядзеля, 0:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Дэбальцава перакінутыя элітныя часткі расейскіх спецвойскаў

23
Пад Дэбальцава перакінутыя элітныя часткі расейскіх спецвойскаў

Баевікі ў раёне Лонгвінава-Калінаўка спрабуюць узяць украінскіх вайскоўцаў у "мех".

Дарадца кіраўніка МУС Заран Шкіряк паведаміў аб нарошчванні колькасці расейскіх войскаў на тэрыторыі Украіны, асабліва ў кірунку Дэбальцава, куды былі накіраваны элітныя часткі УС РФ, паведамляе ZN.ua.

"Калоны цяжкай тэхнікі і артустановак не спыняюць заходы з РФ у раёны Данбаса, часова падкантрольныя баевікам. Прысутнасць вайскоўцаў рэгулярнага расейскага войска на тэрыторыі Украіны павялічваецца кожную гадзіну. Вораг кінуў нябачаныя сілы з элітных частак УС РФ на Дэбальцаўскі кірунак", - напісаў Шкірак на сваёй старонцы ў Facebook.

Паводле звестак дарадцы, баевікі бесперапынна атакуюць масаванымі ўдарамі рулевай артылерыі, САУ, "Градамі", "Смерчамі", "Ураганамі", дзесяткамі танкаў, сотнямі БТРаў.

"Пуцінскія тэрарысты ператвараюць раён Дэбальцава ў выпаленую зямлю... Самая цяжкая сітуацыя ля Лонгвінава-Калінаўка. Спрабуюць атачыць і ўзяць у "мех". Ідуць бесперапынныя цяжкія баі. Я не вайсковец, не ведаю, але напэўна трэба пляжыць ворага "Точкай- У" (тактычны ракетны комплекс - рэд.)", - адзначае Шкірак.

Паводле звестак Мінабароны, баевікам загадалі ўзяць Дэбальцава і Марыупаль да пачатку замірэння. Таксама адзначаецца, што колькасць расейскіх жаўнераў у зоне канфлікту дасягнула 10 тысяч.

Фота з архіву

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках