6 траўня 2024, панядзелак, 19:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Варункі трэніровак у «Раўбічах»: Трасы без снегу, душ без гарачай вады

18
Варункі трэніровак у «Раўбічах»: Трасы без снегу, душ без гарачай вады

Парадак у спарткомплексе «Раўбічы» навялі толькі ў ноч перад прыездам Лукашэнкі.

Спартовы комплекс «Раўбічы» прымае Чэмпіянат свету сярод юніёраў і юнакоў у біятлоне, які праходзіць з 15 да 25 лютага пры ўдзеле 42 краін. 13 лютага Лукашэнка наведаў Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі ў зімовых відах спорту «Раўбічы» - і, са слоў аднаго са спартоўцаў, чытачоў charter97.org, «усё прыбралі і «вылізалі» толькі ў ноч перад ягоным прыездам.

«У ноч з 12 на 13 лютага адбыўся цуд! Менш, чым за 12 гадзін навезлі снегу, зрабілі трасы! Паказуха! А з 28 студзеня ў беларускіх спартоўцаў ішлі падрыхтоўчыя зборы. Да 13 лютага ўмовы для трэніровак былі жудасныя, трасы практычна без снегу! Спартоўцы трэніраваліся на стадыёне, катаючыся па колу, а не на лыжні!

У гатэлі №3 не было магчымасці прыняць душ, не было гарачай вады! У нумарах было вельмі холадна! А тут заўсёды зарэзерваваныя апартаменты №20 для Дар'і Домрачавай. Цікава, як яна тут будзе жыць? Спартоўцы ўсе церпяць і баяцца скардзіцца. Трэнеры таксама ўсё ведаюць і таксама баяцца паскардзіцца на дрэнныя ўмовы. Усе церпяць…», - скардзіцца чытач.

Нагадаем, нядаўна стала вядома, што вядомая біятланістка і зорка мінулай зімовай алімпіяды Дар'я Домрачава адмовілася трэніравацца ў Раўбічах.

Фота: tut.by

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках