29 красавiка 2024, панядзелак, 18:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дональд Туск: ЕЗ падрыхтаваў новыя санкцыі супраць Расеі

8
Дональд Туск: ЕЗ падрыхтаваў новыя санкцыі супраць Расеі

Рэжым спынення агню ў Данбасе не выконваецца.

Еўрапейскі Звяз падрыхтаваў новыя санкцыі супраць Расеі і павінен быць гатовы прымяніць іх, калі сітуацыя на Данбасе не палепшыцца. Пра гэта заявіў кіраўнік Еўрапейскай рады Дональд Туск на слуханнях у Еўрапарламенце, паведамляе «Корреспондент» са спасылкай на сайт Рады Еўропы.

«Дадатковыя санкцыі застаюцца «на стале». Мы павінны быць гатовыя да любога развіцця падзей, добрага ці дрэннага. Еўрапейскі Звяз застаецца адзіны ў гэтым пытанні і будзе прадаўжаць сваю лінію» - сказаў Туск.

З ягоных слоў, рэжым спынення агню на Данбасе, які павінен быў увайсці ў дзеянне а поўначы на 15 лютага, парушаўся больш за 800 разоў.

«Дэбаты сярод лідараў ЕЗ сканцэнтраваныя на тым, каб падтрымаць рэалізацыю новага замірэнчага пагаднення. Калі гэтага не адбудзецца, мы, не вагаючыся, павінны прыняць неабходныя захады», - адзначыў ён.

Туск падкрэсліў, што Еўразвяз па-ранейшаму спадзяецца на мір з тым, каб незалежнасць, суверэнітэт і тэрытарыяльная цэласнасць Украіны была адноўленая як мага хутчэй.

Нагадаем, што Злучаныя Штаты ўжо падрыхтавалі супраць Расеі новыя санкцыі, якія ўвойдуць у дзеянне, калі ва Украіне будуць «мець месца дзеянні, што патрабуюць адказу».

Раней прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Дэвід Кэмеран заявіў, што незаконныя дзеянні Расеі ва Украіне выйшлі на новы ўзровень.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках