27 красавiка 2024, Субота, 11:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Банкі вернуць кліентам скрадзеныя з картак сродкі

4
Банкі вернуць кліентам скрадзеныя з картак сродкі

Банкі абавязаныя вяртаць кліентам сродкі, скрадзеныя з іх банкаўскіх картак.

Рашэнне аб гэтым замацаванае пастановай праўлення Нацыянальнага банка ад 31 снежня 2014 года. 4 лютага дакумент афіцыйна апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, піша БелаПАН.

Нормы пастановы пачнуць дзейнічаць праз паўгода пасля афіцыйнага апублікавання.

Згодна з дакументам банкі абавязаныя на працягу 45 дзён вяртаць уладальнікам карт-рахункаў скрадзеныя сродкі. Калі незаконнае спісанне сродкаў адбылося на тэрыторыі краіны, камерцыйны банк абавязаны будзе вярнуць скрадзеныя сродкі праз 45 дзён. Калі гэта адбылося за межамі Беларусі, то скрадзеныя сродкі банк павінен будзе вярнуць трымальніку карткі праз тры месяцы пасля паступлення заявы кліента аб незаконных аперацыях з ягоным рахункам.

Банк мае права адмовіць кліенту ў вяртанні грашовых сродкаў, калі парушаны тэрмін падачы заявы аб незаконным спісанні з карткі грашовых сродкаў; калі трымальнік карткі парушаў парадак яе выкарыстання, што прывяло да несанкцыянаванага да яе доступу; калі з'явяцца звесткі аб ашуканскіх дзеяннях з боку трымальніка карты.

Нагадаем, годам раней Нацбанк ужо рэкамендаваў банкам прымяняць прынцып нулявой адказнасці да трымальнікаў плацежных карт, які палягае ў вяртанні кліентам скрадзеных з картак грашовых сродкаў. Як тлумачыў рэгулятар, на такі крок фінансавыя ўлады пайшлі ў мэтах захавання даверу насельніцтва да банкаўскай сістэмы агулам і да безнаяўных разлікаў у прыватнасці.

У камерцыйных банках растлумачылі, што захаванне прынцыпу нулявой адказнасці не прывядзе да павелічэння выдаткаў, бо банкі і раней бюджэтавалі магчымыя страты, звязаныя з крадзяжом грашовых сродкаў з рахункаў кліентаў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках