6 траўня 2024, панядзелак, 5:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жонка арыштаванага грузаперавозніка: Папрасіў уявіць, што ён у камандзіроўцы

11
Жонка арыштаванага грузаперавозніка: Папрасіў уявіць, што ён у камандзіроўцы

Сяргей Штода знаходзіцца на Акрэсціна за заклік да страйку ля Савета Міністраў.

Лідар міжнародных грузаперавознікаў Сяргей Штода атрымаў ад жонкі Вольгі Юркойць перадачу. Яна распавяла charter97.org, што бізнэсмэн перадаў праз адваката, каб жонка не хвалявалася.

«У яго ўсё нармальна. Перадала ўсё неабходнае. Сустрэцца з ім нельга, толькі перадаць рэчы і прадукты. Праз адваката сказаў, каб не плакала і не хвалявалася, а спакойна займалася сваімі справамі і думала, што ён у камандзіроўцы. На наступным тыдні паспрабую перадаць рэчы яшчэ раз. Ён хацеў, каб я перадала яму што-небудзь пачытаць, а то рабіць там няма чаго», - распавяла яна.

Нагадаем, цяпер пацярпелых ад сістэмы платных дарог BelToll выклікаюць на прафілактычныя гутаркі ў міліцыю. Сяргей Штода збіраўся ўладзіць канфлікт, не даводзячы яго да бунту, аднак пасля сустрэчы з першым віцэ-прэм'ерам Васілём Мацюшэўскім быў арыштаваны і адпраўлены ў турму на Акрэсціна на 15 дзён.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках