6 траўня 2024, панядзелак, 20:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Life :) можа стаць расейскім

3
Life :) можа стаць расейскім

«Альфа-груп» спрабуе выкупіць 13,8% акцый Turkcell.

З улікам ужо належных ёй пакетаў 13,22% у турэцкай тэлекамунікацыйнай кампаніі, расейцы могуць атрымаць кіраванне над аператарам і ягонымі актывамі, уключаючы беларускі «БеСТ».

Цяпер асноўнымі акцыянерамі аператара з'яўляюцца Turkcell Holding (51%) і шведска-фінская TeliaSonera (13,07%). Turkcell Holding, у сваю чаргу, належыць TeliaSonera (47,09%) і Cukurova Telecom Holding (CTH, 52,91%). Пры гэтым СТН належыць Cukurova Group (51%) і «Альфа-груп» (49%), піша «Ежедневник».

За акцыі Turkcell, якія знаходзяцца цяпер у закладзе ў турэцкага дзяржбанка, «Альфа-груп» гатовая заплаціць 2,8 млрд даляраў. Як падлічылі аналітыкі, рэсурсы для гэтага ў бізнэсу, падкантрольнага Міхаілу Фрыдману і ягоным партнёрам ёсць: у 2013 годзе «Альфа» прадала долю ў ТНК-BP і стварыла інвестфонд LetterOne з аб'ёмам 16 млрд даляраў.

Адзінае, што можа перашкодзіць расейцам займець кантроль над аператарам, гэта пазіцыя аднаго з уладальнікаў Turkcell - Cukurova Group. Цягам ужо васьмі гадоў холдынг Мехмета Карамехмета аспрэчвае ў судах права «Альфа-груп» на пакет у 13,8% акцый. Але нават калі турэцкі мільярдэр пагодзіцца на пераход гэтых акцый у рукі расейскай кампаніі, ва ўгоду можа ўмяшацца турэцкі ўрад. У радзе дырэктараў Turkcell з сямі чалавек - пяць прадстаўляюць інтарэсы рэгулятараў Турцыі. Турэцкі ўрад неаднаразова падкрэсліваў незадавальненне ад магчымасці пераходу стратэгічнага актыву ў рукі замежнікаў.

Акрамя Турцыі, Turkcell з'яўляецца ўладальнікам доляў у сотавых аператарах у Азербайджане, Грузіі, Казахстане, Малдове, Украіне, а таксама на турэцкай частцы Кіпра. У 2008 годзе Turkcell купіў 600 млн даляраў 80% акцый беларускага дзяржаўнага аператара «БеСТ». На ягонай базе разгорнутая трэцяя ў Беларусі сетка мабільнай сувязі пад брэндам life :).

Інтарэсы «Альфа-груп» прадстаўленыя на беларускім рынку таксама «Альфа-банкам», сеткамі харчовых крам «Белмаркет» і салонаў сувязі «Еўрасетка».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках