30 красавiка 2024, aўторак, 17:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады Гародні забаранілі пікеты ў гонар Дня Волі

6
Улады Гародні забаранілі пікеты ў гонар Дня Волі

Гарадзенскі гарвыканкам адмовіў у правядзенні 22 і 25 сакавіка пікетаў, прымеркаваных да Дня Волі.

Заяўкі на вулічныя акцыі падаваў старшыня Гарадзенскай арганізацыі Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў, піша сайт ПЦ "Вясна".

Адмову ў правядзенні пікета 22 сакавіка ў Каложскім парку чыноўнікі абгрунтавалі тым, што заяўнікам не выкананыя патрабаванні заканадаўства ў частцы напісання звестак, абавязковых для заявы на правядзенне масавага мерапрыемства.

Праводзіць пікет 25 сакавіка гарадзенскія чыноўнікі не дазволілі ў сувязі з тым, што пастановай гарвыканкама правядзенне масавых акцый у парку Жыльбэра не дапускаецца. Пры гэтым, адзначаюць праваабаронцы, у парку дзяржаўныя і праўладныя арганізацыі рэгулярна праводзяць разнастайныя масавыя акцыі, у тым ліку палітычнага характару.

За апошнія 12 гадоў, адзначаюць праваабаронцы, гарадзенскія грамадскія актывісты не атрымалі ніводнага дазволу на правядзенне масавых акцый. Ніводная са спроб аспрэчыць адмовы гарвыканкама ў судзе не мела поспеху.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках