27 красавiка 2024, Субота, 8:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Грузаперавозчыкі аб'ядноўваюцца для абароны ад BelToll

15

Беларускія грузаперавозчыкі, пацярпелыя ад працы BelToll, маюць намер дамагацца штрафной амністыі.

4 сакавіка адбылося першае паседжанне Беларускага саюза грузаперавозчыкаў «8-ы рэгіён». Пра гэта паведаміў charter97.org кіраўнік ПУП «СТОСС-Сэрвіс» Сяргей Штода. Нядаўна ён адседзеў 15 дзён за заклік да пратэсту ўсіх падманутых беларуска-аўстрыйскай сістэмай платных дарог BelToll грузаперавозчыкаў перад Домам ураду 4 лютага.

На пасяджэнні быў прызначаны аргкамітэт, у які акрамя Сяргея Штоды ўвайшлі Юлія Грышкевіч (кіраўніца ПУП «Лагентранс»), Алег Новікаў (кіраўнік ПУП «СпрынтэрКарга»), Сяргей Гарленка (кіраўнік ПУП «Варлдтранс»), Дзяніс Лагуцька (кіраўнік ПУП «Лагдэн» ), Канстанцін Журба (індывідуальны прадпрымальнік), Аляксей Пінаеў (індывідуальны прадпрымальнік).

Былі абмеркаваныя пытанні магчымасці правядзення ўладамі «штрафной амністыі» штрафаў BelToll, якая першыя тры месяцы працавала некарэктна. Неўзабаве будзе створаны сайт арганізацыі, будзе праведзены шэраг сустрэч, на якіх плануецца прысутнасць кіраўніцтва кампаніі «Капш Тэлематыка Сэрвіс», намесніка міністра транспарту, кіраўніцтва аддзела Транспартнай інспекцыі і прадстаўнікоў арганізацый з Літвы, Польшчы і Нямеччыны.

«Дадаткова мы вызначылі, хто паляціць у Вену, у галаўны офіс «Капш Тэлематыка Сэрвіс», адказнай за стварэнне і ўкараненне сістэмы BelToll на тэрыторыі Беларусі, каб распавесці, як працуе беларуская «дачка» гэтай кампаніі. У выніку, «рэклама» ім будзе такая, што Расея, з якой планавалі пачаць супрацоўніцтва наконт платных дарог, у выніку будзе працаваць з кім-небудзь іншым», - сказаў Сяргей Штода сайту charter97.org.

Нагадаем, дырэктары фірмаў міжнародных грузаперавозак «патрапілі» на штрафы парадку 50-80 тысяч еўра праз недасканаласць новай сістэмы платных аўтадарог BelToll. Для многіх з іх гэта азначае банкруцтва, а чыноўнікі разводзяць рукамі і спасылаюцца на чалавечы фактар, праз які парушальнікаў першапачаткова не апавясцілі аб тым, што штрафы налічваюцца з велізарнай хуткасцю і практычна штодня. Дырэктары фірмаў прыстрашылі выхадам на вуліцы, перакрыццём кальцавой дарогі і нават спаленнем сваіх фур на знак пратэсту.

Пасля апошняга інтэрв'ю перад акцыяй, Сяргей Штода знік, аднак крыху пазней знайшоўся ў камеры турмы на вуліцы Акрэсціна. Яго арыштавалі адразу пасля сустрэчы з першым віцэ-прэм'ерам Васілём Мацюшэўскім, на якой планавалася абмеркаваць, як выйсці з сітуацыі, што склалася. Пазней бізнэсовец распавёў пра тое, што ўлады спалохаліся і рыхтавалі спецыяльныя камеры для ўдзельнікаў пратэсту, які ім удалося сарваць.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках