Даляр «падскочыў» да 14810 рублёў
17- 28.05.2015, 11:52
- 26,530
На таргах БВФБ у Менску 28 траўня даляр ЗША вырас на 180 рублёў да 14 810 беларускіх рублёў.
Яшчэ дзесяць дзён таму на таргах 18 траўня яго курс складаў 14 040 беларускіх рублёў, пасля чаго стаў паступова павышацца, піша «Наша Нiва».
Курс еўра вырас на 210 рублёў і склаў Br16 180.
Расейскі рубель сёння знізіўся на 5 рублёў да 283 беларускіх.